Аляксандр Глеб заменіць у “Барселоне” Ранальдзіньё?
Трансфернае акно адчыняецца ў Еўропе з 1 студзеня 2008 года. На працягу месяца клубы змогуць купляць футбалістаў, узмацняючы свае склады. Мяркуецца, што самым гучным трансферам зімовага перапынку можа стаць
пераход Ранальдзіньё з “Барселоны” ў лонданскі “Чэлсі”. Апошнім часам
Ранальдзіньё выступае няўдала і патрапіў пад жорсткую крытыку
балельшчыкаў каталонцаў.
Паводле паведамленняў іспанскіх СМІ, “Барселона” плануе замяніць Ранальдзіньё беларусам Аляксандрам Глебам, які выступае за лонданскі “Арсенал”. Раней пра гэта паведамлялі брытанскія СМІ.
rus.newsru.ua