Аляксандр Глеб згуляў першы матч у складзе “Бірмінгема”
Паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб правёў першы матч у англійскай футбольнай прэм’ер-лізе ў складзе “Бірмінгема”, паведамляе БЕЛТА. Праўда, вяртанне ў прэм’ер-лігу атрымалася для беларуса не вельмі радасным: у 5-ым туры чэмпіянату Англіі “Бірмінгем” прайграў у гасцях “Уэст Бромвічу” з лікам 1:3. Аляксандр Глеб выйшаў на поле з стартавым складзе і быў заменены на 83-й хвіліне. Раней беларускі хаўбэк ужо граў у Вялікай Брытаніі ў складзе лонданскага “Арсенала”, гэта было з 2005 па 2008 год. Затым ён перайшоў у іспанскую “Барселону”. Мінуты сезон Глеб правёў у арэндзе ў нямецкім “Штутгарце”, адкуль і перайшоў у “Бірмінгем”.