Аляксандр Глеб згуляў свой першы матч за "Барселону"

Капітан футбольнай зборнай Беларусі Аляксандр Глеб учора дэбютаваў у складзе “Барселоны”, якая праводзіць перадсезонны збор у Шатландыі.

У сустрэчы з мясцовым "Хіберніянам" Глеб выйшаў на поле на 66-й хвіліне. Завяршыўся паядынак упэўненай перамогай іспанцаў — 6:0.

Падчас шатландскага збору каталонцы плануюць правесці таксама спарынгі з мясцовымі клубамі "Дандзі Юнайтэд" і "Хартс".

БЕЛТА