Аляксандр Іваноў запісвае новы альбом
Падчас інтэрв'ю InterMedia Аляксандр Іваноў расказаў, што кружэлка пад назвай "Сердце вдребезги" будзе адной з лепшых за апошнія 15 год". Аляксандр дадаў, што зараз перажывае нялёгкі перыяд у жыцці, а таму
назва альбому цалкам адлюстроўвае яго душэўны стан. Па словах музыкі,
альбом будзе вельмі рознапланавым.
На кружэлцы будзе прадстаўлена 14 кампазіцый, напісаных рознымі аўтарамі, у тым ліку і самім Аляксандрам.
Запісваць кампазіцыі музыка будзе на студыі ў Маскве, зводзіцца кружэлкі будзе ў Гановеры, а майстарынг - у Гамбургу. Не выключаецца, што для кружэлкі выканаўца запіша дуэты з замежнымі музыкамі.
Рэліз будучай пласцінкі прызначаны на вясну.
Фота: www.avtoradio.net