Аляксандр Казулін: Я сёння ніхто, і гэта вельмі прыемна

Каментуючы свае далейшыя палітычныя планы, Аляксандр Казулін заявіў, што гатовы ўсё пачынаць з нуля.
Паводле яго слоў, галоўная рэч, якой ён навучыўся ў турме, — гэта цярпенне, рыса, якой раней у яго не было. Былы палітвязень правёў кансультацыю практычна з усімі апазіцыйнымі партыямі. Казулін падкрэсліў, што пакуль не сустрэўся з Аляксандрам Мілінкевічам.

Нагадаем, у гэтыя хвіліны адбываецца прэс-канферэнцыя з Аляксандрам Казуліным. Былы кандыдат у прэзідэнты выйшаў на волю 16 жніўня.