Аляксандр Косінец прызначаны старшынёй Віцебскага аблвыканкама
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксандра Косінца старшынём Віцебскага аблвыканкама. Яго вызвалілі з пасады намесніка прэм'ер-міністра Беларусі. У адпаведнасці з заканадаўствам кандыдатура А.Косінца ўносіцца на зацвярджэнне Віцебскага абласнога савета дэпутатаў, сесія якога адбудзецца 25 лістапада. Падчас прызначэння А.Лукашэнка адзначыў, што тыя функцыі, якія ў свой час выконвалі партыйныя органы, зноў леглі на плечы кіраўнікоў абласцей, — у частцы кадравай, ідэалагічнай работы, палітычных кампаній, таму тут іх роля ўзрастае.
Да гэтага Віцебскую вобласць узначальваў Уладзімір Андрэйчанка, які абраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ў адпаведнасці з заканадаўствам вызвалены з пасады старшыні аблвыканкама.