Аляксандр Кулінковіч трапіў у лякарню
Музыка Аляксандр Кулінковіч ляжыць у лякарні. Лідэр гурта Neuro Dubel трапіў да дактароў праз праблемы з камянямі ў жоўцевым пухіры. Аляксандр Кулінковіч: “Так, ляжу зараз у лякарні. На аперацыі па выдаленні жоўцевага пухіру”.
Аперацыя па выдаленні жоўцевага пухіру называецца холецыстэктамія. У большасці выпадкаў адмоўных наступстваў пасля аперацыі не назіраецца.
Рэдакцыя Еўрарадыё шчыра зычыць Аляксандру Кулінковічу як мага хутчэйшага выздараўлення і вяртання на сцэну.
Фота: Антон Матолька.