Аляксандр Лукашэнка аддае перавагу рамню Hermes коштам ад 600 долараў

На днях Аляксандр Лукашэнка знаёміўся з ходам уборачнай у Мінскай вобласці. Беларускія блогеры заўважылі ў кіраўніка дзяржавы рамень маркі Hermes коштам ад 600 долараў, які лёгка вызначыць па характэрнай спражцы. Нагадаем, па словах самога Лукашэнкі, яго заробак “тысяча або тысяча сто” долараў. Ён не можа дазволіць сабе пабудаваць дзецям кватэру.

Тым часам, па версіі штогадовага рэйтынгу ўкраінскага часопіса “Фокус”, Аляксандр Лукашэнка ўвайшоў у дзясятку найбагацейшых людзей у суседніх з Украінай краінах, паведамляе “Хартыя ‘97”.