Аляксандр Лукашэнка: Грошай не друкаваць і не пазычаць!

Ніякіх знешніх запазычанняў пад вялікія адсоткі быць не павінна. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця беларускай эканомікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Жыць трэба па сродках. Ніякіх друкаванняў грошай, ніякіх запазычанняў, хопіць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Па яго словах, краіна выходзіць з крызісу. "Таму ніякіх вонкавы запазычанняў пад вялікія адсоткі быць не павінна. З гэтым трэба растацца. Гэта правільны падыход, ён не падлягае нейкай спрэчцы", - падкрэсліў Лукашэнка.