Аляксандр Лукашэнка не адмовіцца ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах
Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў у інтэрв'ю агенцтву Reuters. Лукашэнка заявіў, што яшчэ не прымаў рашэння наконт свайго ўдзелу ў будучых прэзідэнцкіх выбарах. Аднак, па словах беларускага кіраўніка, цяпер няма фактараў, якія прымусілі б яго адмовіцца ад удзелу ў выбарах: "Мусіць, наадварот, калі б я адмовіўся, то народ бы мяне не зразумеў. Гэта нейкая баязлівасць... Ну, ідзі на выбары: прайграеш - прайграеш, выйграеш - выйграеш. Таму я спакойна да гэтага стаўлюся".
Як адзначае БЕЛТА, Лукашэнка таксама заявіў, што не думаў над тым, у якім узросце сыйдзе з прэзідэнцкай пасады: "Што датычыць майго ўзросту, то я вам павінен сказаць, што я занадта рана стаў прэзідэнтам, таму вам ужо ў нейкай ступені, мабыць, надакучыў. А ў маім веку толькі-толькі становяцца спелымі палітыкамі, толькі-толькі становяцца прэзідэнтамі. Раней - небяспечна".