Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб адмене ільготаў

14 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб дзяржаўных сацыяльных iльготах, правах i гарантыях для асобных катэгорый грамадзян". Ніжэй Еўрапейскае радыё прыводзіць поўны тэкст гэтага закона паводле газеты "Звязда": Закон Рэспублiкi Беларусь

Аб дзяржаўных сацыяльных iльготах, правах i гарантыях для асобных катэгорый грамадзян


Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 23 мая 2007 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 28 мая 2007 года


Гэты Закон вызначае прававыя, эканамiчныя i арганiзацыйныя асновы прадастаўлення асобным катэгорыям грамадзян дзяржаўных сацыяльных iльгот, правоў i гарантый у Рэспублiцы Беларусь.

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 1. Паняцце дзяржаўных сацыяльных iльгот, правоў i гарантый

Для мэтаў гэтага Закона дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы i гарантыi (далей — сацыяльныя льготы) — гэта прадугледжаныя заканадаўствам перавагi, поўнае або частковае вызваленне ад выканання ўстаноўленых абавязкаў або аблягчэнне ўмоў iх выканання ў сувязi з асаблiвым сацыяльна-прававым статусам грамадзянiна або асаблiвасцямi яго прафесiйнай дзейнасцi.

Артыкул 2. Мэты i прынцыпы дзяржаўнай палiтыкi ў сферы прадастаўлення сацыяльных iльгот

1. Дзяржаўная палiтыка ў сферы прадастаўлення сацыяльных iльгот накiравана на ўдасканальванне дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва, забеспячэнне эканамiчнай эфектыўнасцi i сацыяльнай справядлiвасцi i грунтуецца на прынцыпах гуманiзму, даступнасцi, адраснасцi, гарантаванасцi.

2. Сродкi, якiя вызваляюцца ў працэсе ўпарадкавання сацыяльных iльгот, накiроўваюцца на аказанне адраснай сацыяльнай дапамогi насельнiцтву, рэалiзацыю дзяржаўных праграм у сферы аховы мацярынства i дзяцiнства, а таксама на правядзенне дадатковых мерапрыемстваў па рэабiлiтацыi тэрыторый, якiя падпалi пад радыеактыўнае забруджанне ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у парадку, якi вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 3. Асноўныя катэгорыi грамадзян, якiя маюць права на сацыяльныя льготы

Права на сацыяльныя льготы ў адпаведнасцi з гэтым Законам маюць:

1. Героi Беларусi, Героi Савецкага Саюза, Героi Сацыялiстычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы.

2. Удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны:

2.1. ваеннаслужачыя, у тым лiку звольненыя ў запас (адстаўку), якiя праходзiлi воiнскую службу або часова знаходзiлiся ў вайсковых часцях, штабах i ўстановах, якiя ўваходзiлi ў склад дзеючай армii (флоту) у перыяд Грамадзянскай або Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама падчас iншых баявых аперацый па абароне Айчыны, партызаны i падпольшчыкi Грамадзянскай або Вялiкай Айчыннай вайны;

2.2. ваеннаслужачыя, у тым лiку звольненыя ў запас (адстаўку), асобы начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i органаў дзяржаўнай бяспекi, якiя праходзiлi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны службу ў гарадах, удзел у абароне якiх залiчваецца ў выслугу гадоў для прызначэння пенсii на льготных умовах, якiя ўстаноўлены для ваеннаслужачых вайсковых часцей дзеючай армii;

2.3. асобы вольнанаёмнага саставу Савецкай Армii, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў i органаў унутраных спраў, органаў дзяржаўнай бяспекi, якiя займалi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны штатныя пасады ў вайсковых часцях, штабах i ўстановах, што ўваходзiлi ў склад дзеючай армii, або якiя знаходзiлiся ў гэты перыяд у гарадах, удзел у абароне якiх залiчваецца ў выслугу гадоў для прызначэння пенсii на льготных умовах, якiя ўстаноўлены для ваеннаслужачых вайсковых часцей дзеючай армii;

2.4. супрацоўнiкi разведкi, контрразведкi i iншыя асобы, якiя выконвалi спецыяльныя заданнi ў вайсковых часцях дзеючай армii, у тыле працiўнiка або на тэрыторыi iншых дзяржаў у перыяд Вялiкай Айчыннай вайны;

2.5. работнiкi спецыяльных фармiраванняў Народнага камiсарыята шляхоў зносiнаў, Народнага камiсарыята сувязi, плаваючага саставу прамысловых i транспартных суднаў i лётна-пад’ёмнага саставу авiяцыi Народнага камiсарыята рыбнай прамысловасцi СССР, марскога i рачнога флоту, лётна-пад’ёмнага саставу авiяцыi Галоўнага ўпраўлення Паўночнага марскога шляху, якiя пераведзены ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны на становiшча ваеннаслужачых i выконвалi задачы ў iнтарэсах дзеючай армii (флоту) у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў (аператыўных зон флатоў);

2.6. ваеннаслужачыя, у тым лiку звольненыя ў запас (адстаўку), асобы начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i органаў дзяржаўнай бяспекi, байцы i камандны састаў знiшчальных батальёнаў, узводаў i атрадаў абароны народа, якiя прымалi ўдзел у баявых аперацыях па барацьбе з дэсантамi працiўнiка ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама ў баявых аперацыях па лiквiдацыi нацыяналiстычнага падполля на тэрыторыi Украiнскай ССР, Беларускай ССР i Прыбалтыйскiх рэспублiк у перыяд з 1 студзеня 1944 года па 31 снежня 1951 года;

2.7. асобы, якiя прымалi ўдзел у баявых дзеяннях супраць фашысцкай Германii i яе саюзнiкаў у складзе партызанскiх атрадаў, падпольных груп у гады Другой сусветнай вайны на тэрыторыi iншых дзяржаў.

3. Iнвалiды Вялiкай Айчыннай вайны i iнвалiды баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў (далей — iнвалiды вайны):

3.1. ваеннаслужачыя, у тым лiку звольненыя ў запас (адстаўку), якiя праходзiлi воiнскую службу або часова знаходзiлiся ў вайсковых часцях, штабах i ўстановах, што ўваходзiлi ў склад дзеючай армii, партызаны, падпольшчыкi, якiя сталi iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, калецтва або захворвання, атрыманых у гады Грамадзянскай або Вялiкай Айчыннай вайны ў раёнах баявых дзеянняў;

3.2. ваеннаслужачыя, якiя сталi iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, калецтва або захворвання, атрыманых пры абароне Айчыны або выкананнi абавязкаў воiнскай службы ў дзяржавах, дзе вялiся баявыя дзеяннi;

3.3. рабочыя i служачыя, якiя сталi iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, калецтва або захворвання, атрыманых у раёнах баявых дзеянняў, на прыфрантавых участках чыгуначных, аўтамабiльных дарог, пры будаўнiцтве абарончых рубяжоў, ваенна-марскiх баз, аэрадромаў, i якiя прыроўнены па пенсiйнаму забеспячэнню да ваеннаслужачых вайсковых часцей дзеючай армii згодна са спецыяльнымi пастановамi i распараджэннямi Урада СССР;

3.4. асобы начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i органаў дзяржаўнай бяспекi, якiя сталi iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананнi службовых абавязкаў у раёнах баявых дзеянняў;

3.5. ваеннаслужачыя, у тым лiку звольненыя ў запас (адстаўку), асобы начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i органаў дзяржаўнай бяспекi, байцы i камандны састаў знiшчальных батальёнаў, узводаў i атрадаў абароны народа, якiя прымалi ўдзел у баявых аперацыях па барацьбе з дэсантамi працiўнiка ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама ў баявых аперацыях па лiквiдацыi нацыяналiстычнага падполля на тэрыторыi Украiнскай ССР, Беларускай ССР i Прыбалтыйскiх рэспублiк у перыяд з 1 студзеня 1944 года па 31 снежня 1951 года i якiя сталi iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, калецтва або захворвання, атрыманых пры правядзеннi гэтых аперацый;

3.6. асобы, якiя прыцягвалiся органамi мясцовай улады ў складзе спецыяльных фармiраванняў да размiнiравання тэрыторый i аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах i якiя сталi iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, калецтва або захворвання, атрыманых у гэты перыяд пры выкананнi заданняў;

3.7. работнiкi, якiя абслугоўвалi дзеючыя воiнскiя кантынгенты ў Афганiстане або ў iншых дзяржавах i сталi iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, калецтва або захворвання, атрыманых у перыяд вядзення баявых дзеянняў, акрамя выпадкаў, калi iнвалiднасць наступiла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва.

4. Асобы, якiя прымалi ўдзел у складзе спецыяльных фармiраванняў у размiнiраваннi тэрыторый i аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах.

5. Асобы, якiя ўзнагароджаны ордэнамi i (або) медалямi СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялiкай Айчыннай вайны.

6. Асобы, якiя працавалi на аб’ектах процiпаветранай абароны, мясцовай процiпаветранай абароны, на будаўнiцтве абарончых збудаванняў, марскiх баз, аэрадромаў i iншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак i аўтамабiльных дарог.

7. Члены экiпажаў суднаў транспартнага флоту, iнтэрнiраваныя ў пачатку Вялiкай Айчыннай вайны ў партах iншых дзяржаў.

8. Асобы, якiя працавалi на прадпрыемствах, ва ўстановах i арганiзацыях горада Ленiнграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года i ўзнагароджаны медалём «За абарону Ленiнграда», i асобы, якiя ўзнагароджаны знакам «Жыхару блакаднага Ленiнграда».

9. Ваеннаслужачыя, у тым лiку звольненыя ў запас (адстаўку), ваеннаабавязаныя, якiя прызывалiся на ваенныя зборы, асобы начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i органаў дзяржаўнай бяспекi, работнiкi ўказаных органаў (уключаючы спецыялiстаў i саветнiкаў Мiнiстэрства абароны СССР, Камiтэта дзяржаўнай бяспекi i Мiнiстэрства ўнутраных спраў СССР i БССР), якiя накiроўвалiся органамi дзяржаўнай улады СССР у Афганiстан або ў iншыя дзяржавы, прымалi ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананнi службовых абавязкаў у гэтых дзяржавах i атрымалi раненне, кантузiю або калецтва ў перыяд баявых дзеянняў; ваеннаслужачыя аўтамабiльных батальёнаў, якiя накiроўвалiся ў Афганiстан для дастаўкi грузаў у перыяд вядзення баявых дзеянняў i атрымалi раненне, кантузiю або калецтва ў перыяд баявых дзеянняў; ваеннаслужачыя лётнага саставу, якiя здзяйснялi вылеты на баявыя заданнi ў Афганiстан з тэрыторыi СССР у перыяд вядзення баявых дзеянняў i атрымалi раненне, кантузiю або калецтва ў перыяд баявых дзеянняў.

10. Грамадзяне, у тым лiку звольненыя ў запас (адстаўку), з лiку ваеннаслужачых, асобаў начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, якiя сталi iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананнi абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калi iнвалiднасць надышла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва.

11. Iнвалiды з дзяцiнства ў вынiку ранення, кантузii, калецтва, звязаных з баявымi дзеяннямi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны або з наступствамi ваенных дзеянняў.

12. Бацькi:

12.1. ваеннаслужачых, партызан i падпольшчыкаў, якiя загiнулi (памерлi) у вынiку ранення, кантузii, калецтва або захворвання, атрыманых у перыяд баявых дзеянняў у гады Вялiкай Айчыннай вайны;

12.2. ваеннаслужачых, асобаў начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, якiя загiнулi (памерлi) пры выкананнi воiнскага або службовага абавязку ў Афганiстане або ў iншых дзяржавах, дзе вялiся баявыя дзеяннi, а таксама якiя памерлi ў вынiку ранення, кантузii, калецтва або захворвання, атрыманых у перыяд баявых дзеянняў, акрамя выпадкаў, калi гiбель (смерць) надышла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва або самагубства, калi яно не было выклiкана хваравiтым станам або давядзеннем да самагубства;

12.3. ваеннаслужачых, асобаў начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, якiя загiнулi пры выкананнi абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), а таксама якiя памерлi ў перыяд праходжання ваеннай службы (службы) у вынiку ранення, кантузii, калецтва або хваробы, якiя непасрэдна звязаны са спецыфiкай нясення ваеннай службы (службы), акрамя выпадкаў, калi гiбель (смерць) надышла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва або самагубства, калi яно не было выклiкана хваравiтым станам або давядзеннем да самагубства.

13. Грамадзяне, якiя захварэлi або перанеслi прамянёвую хваробу, выклiканую наступствамi катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, iнвалiды, акрамя асобаў, iнвалiднасць якiх надышла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва, дзецi-iнвалiды ва ўзросце да 18 гадоў.

14. Ваеннаслужачыя тэрмiновай ваеннай службы, ваеннаабавязаныя, прызваныя на ваенныя (спецыяльныя) зборы, а таксама сувораўцы i выхаванцы вайсковых часцей.

15. Iншыя катэгорыi грамадзян у адпаведнасцi з гэтым Законам.

Артыкул 4. Заканадаўства аб сацыяльных iльготах

Заканадаўства аб сацыяльных iльготах грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з гэтага Закона i iншых заканадаўчых актаў.

Артыкул 5. Сфера дзеяння гэтага Закона

1. Дзеянне нормаў гэтага Закона распаўсюджваецца на грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асобаў без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

2. Дзеянне нормаў гэтага Закона не распаўсюджваецца на льготы, якiя прадугледжаны падатковым, мытным заканадаўствам, заканадаўствам у сферы адукацыi, жыллёвым (за выключэннем сацыяльных iльгот па аплаце за тэхнiчнае абслугоўванне, карыстанне жылымi памяшканнямi i камунальныя паслугi), зямельным, працоўным i пенсiйным заканадаўствам.

Артыкул 6. Рэалiзацыя права на сацыяльныя льготы

1. Рэалiзацыя права на сацыяльныя льготы грамадзянамi, якiя ўказаны ў гэтым Законе, ажыццяўляецца па прад’яўленнi iмi пасведчанняў адзiнага ўзору, устаноўленага для кожнай катэгорыi Урадам Рэспублiкi Беларусь, а ў адносiнах да грамадзян, якiя мелi права на льготы да 1 студзеня 1992 года, — Урадам СССР. Пры адсутнасцi або недастатковасцi звестак, якiя змяшчаюцца ў пасведчаннях, рэалiзацыя права на сацыяльныя льготы ажыццяўляецца на падставе дадатковых дакументаў, пералiк i парадак прадастаўлення якiх вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

2. Рэалiзацыя права на сацыяльныя льготы можа ажыццяўляцца таксама на падставе iншых дакументаў, не ўказаных у пункце 1 гэтага артыкула, пералiк i парадак прадастаўлення якiх вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

3. Калi грамадзянiн мае права на адну i тую ж сацыяльную льготу па некалькiх падставах, якiя прадугледжаны гэтым Законам, iльгота прадастаўляецца па яго выбару па адной з падстаў.

4. Пры выяўленнi неправамернасцi выдачы дакументаў, на падставе якiх ажыццяўляецца права на сацыяльныя льготы, органы, якiя выдалi такiя дакументы, канфiскоўваюць iх. Дакументы могуць быць канфiскаваны i ў iншых выпадках i парадку, прадугледжаных заканадаўствам.

Артыкул 7. Прыпыненне права на сацыяльныя льготы

1. Права на сацыяльныя льготы для грамадзян, указаных у гэтым Законе, прыпыняецца з дня ўступлення ў сiлу абвiнаваўчага прыгавору суда i да пагашэння або зняцця судзiмасцi, за выключэннем правоў на льготы па лекаваму забеспячэнню i забеспячэнню тэхнiчнымi сродкамi сацыяльнай рэабiлiтацыi, без прымянення якiх немагчымыя жыццядзейнасць арганiзма i кампенсацыя яго функцыянальных магчымасцяў.

2. У выпадку ўстанаўлення факта незаконнага карыстання асобнымi сацыяльнымi льготамi па вiне грамадзян, указаных у гэтым Законе, права на гэтыя сацыяльныя льготы спыняецца, а права на ўсе iншыя сацыяльныя льготы (пры iх наяўнасцi) прыпыняецца на адзiн год, за выключэннем правоў на льготы па лекаваму забеспячэнню i забеспячэнню тэхнiчнымi сродкамi сацыяльнай рэабiлiтацыi, без якiх немагчымыя жыццядзейнасць арганiзма i кампенсацыя яго функцыянальных магчымасцяў.

Артыкул 8. Спыненне права на сацыяльныя льготы

Права на сацыяльныя льготы, якое прадастаўляецца грамадзянам, указаным у гэтым Законе, спыняецца ў выпадку смерцi грамадзянiна, якi карыстаецца сацыяльнымi льготамi, або страты падставы, у сувязi з якой прадастаўлялiся сацыяльныя льготы.

Артыкул 9. Абарона права на сацыяльныя льготы

Грамадзяне, якiя ўказаны ў гэтым Законе, iх законныя прадстаўнiкi маюць права звярнуцца ў суд па абарону права на сацыяльныя льготы, устаноўленыя гэтым Законам.

ГЛАВА 2

IЛЬГОТЫ ПА ЛЕКАВАМУ ЗАБЕСПЯЧЭННЮ, ПА ЗАБЕСПЯЧЭННЮ ТЭХНIЧНЫМI СРОДКАМI САЦЫЯЛЬН3АЙ РЭАБIЛIТАЦЫI, ПА САНАТОРНА-КУРОРТНАМУ ЛЯЧЭННЮ I АЗДАРАЎЛЕННЮ

Артыкул 10. Iльготы па лекаваму забеспячэнню

1. Права на бясплатнае забеспячэнне лекавымi сродкамi, якiя выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пералiку асноўных лекавых сродкаў у парадку, якi вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь, маюць:

1.1. Героi Беларусi, Героi Савецкага Саюза, Героi Сацыялiстычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы;

1.2. удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны;

1.3. iнвалiды вайны;

1.4. асобы, якiя прымалi ўдзел у складзе спецыяльных фармiраванняў у размiнiраваннi тэрыторый i аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах;

1.5. асобы, якiя ўзнагароджаны ордэнамi i (або) медалямi СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялiкай Айчыннай вайны;

1.6. асобы, якiя працавалi на аб’ектах процiпаветранай абароны, мясцовай процiпаветранай абароны, на будаўнiцтве абарончых збудаванняў, марскiх баз, аэрадромаў i iншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак i аўтамабiльных дарог;

1.7. члены экiпажаў суднаў транспартнага флоту, iнтэрнiраваныя ў пачатку Вялiкай Айчыннай вайны ў партах iншых дзяржаў;

1.8. асобы, якiя працавалi на прадпрыемствах, ва ўстановах i арганiзацыях горада Ленiнграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года i ўзнагароджаны медалём «За абарону Ленiнграда», i асобы, якiя ўзнагароджаны знакам «Жыхару блакаднага Ленiнграда»;

1.9. непрацуючыя грамадзяне з лiку:

ваеннаслужачых, у тым лiку звольненых у запас (адстаўку), ваеннаабавязаных, якiя прызывалiся на ваенныя зборы, асобаў начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i органаў дзяржаўнай бяспекi, работнiкаў указаных органаў (уключаючы спецыялiстаў i саветнiкаў Мiнiстэрства абароны СССР, Камiтэта дзяржаўнай бяспекi i Мiнiстэрства ўнутраных спраў СССР i БССР), якiя накiроўвалiся органамi дзяржаўнай улады СССР у Афганiстан або ў iншыя дзяржавы, якiя прымалi ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананнi службовых абавязкаў у гэтых дзяржавах i атрымалi раненне, кантузiю або калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

ваеннаслужачых аўтамабiльных батальёнаў, якiя накiроўвалiся ў Афганiстан для дастаўкi грузаў у перыяд вядзення баявых дзеянняў i атрымалi раненне, кантузiю або калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

ваеннаслужачых лётнага саставу, якiя здзяйснялi вылеты на баявыя заданнi ў Афганiстан з тэрыторыi СССР у перыяд вядзення баявых дзеянняў i атрымалi раненне, кантузiю або калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

1.10. грамадзяне, у тым лiку звольненыя ў запас (адстаўку), з лiку ваеннаслужачых, асобаў начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, якiя сталi iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананнi абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калi iнвалiднасць надышла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва;

1.11. iнвалiды з дзяцiнства ў вынiку ранення, кантузii, калецтва, звязаных з баявымi дзеяннямi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны або з наступствамi ваенных дзеянняў;

1.12. бацькi загiнулых (памерлых), указаных у падпунктах 12.1—12.3 пункта 12 артыкула 3 гэтага Закона;

1.13. дзецi-iнвалiды ва ўзросце да 18 гадоў;

1.14. ваеннаслужачыя тэрмiновай ваеннай службы, ваеннаабавязаныя, прызваныя на ваенныя (спецыяльныя) зборы, а таксама сувораўцы i выхаванцы вайсковых часцей;

1.15. грамадзяне, якiя пакутуюць ад захворванняў, што ўваходзяць у спецыяльны пералiк, што зацвярджаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь, — пры амбулаторным лячэннi.

2. Права на 90-працэнтную скiдку ад кошту лекавых сродкаў, якiя выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах лячэння асноўных лекавых сродкаў, а з хiрургiчнымi захворваннямi — таксама перавязачных матэрыялаў (пры наяўнасцi адпаведнага медыцынскага заключэння) у парадку, якi вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь, маюць грамадзяне, якiя захварэлi i перанеслi прамянёвую хваробу, выклiканую наступствамi катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама iнвалiды I i II групы, акрамя асобаў, iнвалiднасць якiх надышла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва.

Артыкул 11. Iльготы па забеспячэнню тэхнiчнымi сродкамi сацыяльнай рэабiлiтацыi

1. Права на бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, металаакрылатаў (металакампазiтаў), металакерамiкi i фарфору, а таксама нанясення ахоўна-дэкаратыўнага пакрыцця з нiтрыд-тытану) у дзяржаўных арганiзацыях аховы здароўя па месцы жыхарства i права на бясплатнае забеспячэнне iншымi тэхнiчнымi сродкамi сацыяльнай рэабiлiтацыi ў адпаведнасцi з Дзяржаўным рэестрам (пералiкам) тэхнiчных сродкаў сацыяльнай рэабiлiтацыi ў парадку, якi вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь, маюць:

1.1. Героi Беларусi, Героi Савецкага Саюза, Героi Сацыялiстычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы;

1.2. удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны;

1.3. iнвалiды вайны;

1.4. асобы, якiя прымалi ўдзел у складзе спецыяльных фармiраванняў у размiнiраваннi тэрыторый i аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах;

1.5. асобы, якiя ўзнагароджаны ордэнамi i (або) медалямi СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялiкай Айчыннай вайны;

1.6. асобы, якiя працавалi на аб’ектах процiпаветранай абароны, мясцовай процiпаветранай абароны, на будаўнiцтве абаронных збудаванняў, марскiх баз, аэрадромаў i iншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак i аўтамабiльных дарог;

1.7. члены экiпажаў суднаў транспартнага флоту, iнтэрнiраваныя ў пачатку Вялiкай Айчыннай вайны ў партах iншых дзяржаў;

1.8. асобы, якiя працавалi на прадпрыемствах, ва ўстановах i арганiзацыях горада Ленiнграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года i ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленiнграда», i асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленiнграда»;

1.9. непрацуючыя грамадзяне з лiку:

ваеннаслужачых, у тым лiку звольненых у запас (адстаўку), ваеннаабавязаных, якiя прызывалiся на ваенныя зборы, асобаў начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i органаў дзяржаўнай бяспекi, работнiкаў названых органаў (уключаючы спецыялiстаў i саветнiкаў Мiнiстэрства абароны СССР, Камiтэта дзяржаўнай бяспекi i Мiнiстэрства ўнутраных спраў СССР i БССР), якiя накiроўвалiся органамi дзяржаўнай улады СССР у Афганiстан цi ў iншыя дзяржавы, якiя прымалi ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананнi службовых абавязкаў у гэтых дзяржавах i атрымалi раненне, кантузiю цi калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

ваеннаслужачых аўтамабiльных батальёнаў, якiя накiроўвалiся ў Афганiстан для дастаўкi грузаў у перыяд вядзення баявых дзеянняў i атрымалi раненне, кантузiю цi калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

ваеннаслужачых лётнага саставу, якiя здзяйснялi вылеты на баявыя заданнi ў Афганiстан з тэрыторыi СССР у перыяд вядзення баявых дзеянняў i атрымалi раненне, кантузiю цi калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

1.10. грамадзяне, у тым лiку звольненыя ў запас (адстаўку), з лiку ваеннаслужачых, асобаў начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, якiя сталi iнвалiдамi з прычыны ранення, кантузii, калецтва цi захворвання, атрыманых пры выкананнi абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калi iнвалiднасць атрымана ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва.

2. Права на бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, металаакрылатаў (металакампазiтаў), металакерамiкi i фарфору, а таксама нанясення ахоўна-дэкаратыўнага пакрыцця з нiтрыд-тытану) у дзяржаўных арганiзацыях аховы здароўя па месцы жыхарства, а таксама права на забеспячэнне iншымi тэхнiчнымi сродкамi сацыяльнай рэабiлiтацыi ў адпаведнасцi з Дзяржаўным рэестрам (пералiкам) тэхнiчных сродкаў сацыяльнай рэабiлiтацыi ў парадку i на ўмовах, якiя вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь, маюць:

2.1. грамадзяне, якiя захварэлi i перанеслi прамянёвую хваробу, выклiканую наступствамi катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама iнвалiды I i II групы, акрамя асобаў, iнвалiднасць якiх надышла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва;

2.2. дзецi-iнвалiды ва ўзросце да 18 гадоў.

3. Права на першачарговы выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, металаакрылатаў (металакампазiтаў), металакерамiкi i фарфору, а таксама нанясення ахоўна-дэкаратыўнага пакрыцця з нiтрыд-тытану) у дзяржаўных арганiзацыях аховы здароўя па месцы жыхарства маюць iнвалiды з дзяцiнства з прычыны ранення, кантузii, калецтва, звязаных з баявымi дзеяннямi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны цi з наступствамi ваенных дзеянняў.

4. Права на бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, металаакрыталаў (металакампазiтаў), металакерамiкi i фарфору, а таксама нанясення ахоўна-дэкаратыўнага пакрыцця з нiтрыд-тытану) у ваенна-медыцынскiх падраздзяленнях, вайсковых часцях i арганiзацыях маюць ваеннаслужачыя тэрмiновай ваеннай службы.

Артыкул 12. Iльготы па санаторна-курортнаму лячэнню i аздараўленню

1. Права на атрыманне грашовай дапамогi на аздараўленне ў памеры i на ўмовах, устаноўленых Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, маюць:

1.1. Героi Беларусi, Героi Савецкага Саюза, Героi Сацыялiстычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы;

1.2. непрацуючыя ўдзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны;

1.3. непрацуючыя iнвалiды вайны;

1.4. непрацуючыя асобы, якiя прымалi ўдзел у складзе спецыяльных фармiраванняў у размiнiраваннi тэрыторый i аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах;

1.5. непрацуючыя грамадзяне з лiку ваеннаслужачых, асобаў начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, якiя сталi iнвалiдамi з прычыны ранення, кантузii, калецтва цi захворвання, атрыманых пры выкананнi абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калi iнвалiднасць надышла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва.

2. Грамадзянам, указаным у падпунктах 1.1—1.5 пункта 1 гэтага артыкула, па iх жаданню замест грашовай дапамогi на аздараўленне прадастаўляецца права на пазачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў i адсутнасцi медыцынскiх процiпаказанняў) або аздараўленне (пры адсутнасцi медыцынскiх процiпаказанняў).

3. Працуючым грамадзянам з лiку катэгорый, указаных у падпунктах 1.2—1.5 пункта 1 гэтага артыкула, прадастаўляецца права на пазачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў i адсутнасцi медыцынскiх процiпаказанняў) цi аздараўленне (пры адсутнасцi медыцынскiх процiпаказанняў).

4. Права на першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў i адсутнасцi медыцынскiх процiпаказанняў) або аздараўленне (пры адсутнасцi медыцынскiх процiпаказанняў) маюць:

4.1. непрацуючыя ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны (акрамя ўказаных у падпунктах 1.1—1.5 пункта 1 гэтага артыкула);

4.2. непрацуючыя грамадзяне з лiку:

ваеннаслужачых, у тым лiку звольненых у запас (адстаўку), ваеннаабавязаных, якiя прызывалiся на ваенныя зборы, асобаў начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i органаў дзяржаўнай бяспекi, работнiкаў указаных органаў (уключаючы спецыялiстаў i саветнiкаў Мiнiстэрства абароны СССР, Камiтэта дзяржаўнай бяспекi i Мiнiстэрства ўнутраных спраў СССР i БССР), якiя накiроўвалiся органамi дзяржаўнай улады СССР у Афганiстан цi ў iншыя дзяржавы, якiя прымалi ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананнi службовых абавязкаў у гэтых дзяржавах i атрымалi раненне, кантузiю цi калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

ваеннаслужачых аўтамабiльных батальёнаў, якiя накiроўвалiся ў Афганiстан для дастаўкi грузаў у перыяд вядзення баявых дзеянняў i атрымалi раненне, кантузiю цi калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

ваеннаслужачых лётнага саставу, якiя здзяйснялi вылеты на баявыя заданнi ў Афганiстан з тэрыторыi СССР у перыяд вядзення баявых дзеянняў i атрымалi раненне, кантузiю цi калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

4.3. непрацуючыя грамадзяне з лiку ваеннаслужачых, асобаў начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, звольненых з ваеннай службы (службы) па хваробе ў сувязi з прызнаннем iх ваенна-ўрачэбнымi камiсiямi непрыгоднымi да ваеннай службы (службы) з выключэннем з воiнскага ўлiку;

4.4. непрацуючыя iнвалiды з дзяцiнства з прычыны ранення, кантузii, калецтва, звязаных з баявымi дзеяннямi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны або з наступствамi ваенных дзеянняў;

4.5. непрацуючыя пенсiянеры, якiя з’яўляюцца бацькамi або мужам цi жонкай, якiя не ўзялi новы шлюб, загiнулых (памерлых), указаных у падпункце 12.1 пункта 12 артыкула 3 гэтага Закона;

4.6. непрацуючыя пенсiянеры, якiя з’яўляюцца бацькамi загiнулых (памерлых), указаных у падпунктах 12.2 i 12.3 пункта 12 артыкула 3 гэтага Закона;

4.7. непрацуючыя грамадзяне, якiя захварэлi i перанеслi прамянёвую хваробу, выклiканую наступствамi катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, дзецi-iнвалiды ва ўзросце да 18 гадоў;

4.8. непрацуючыя iнвалiды I i II групы, акрамя асобаў, iнвалiднасць якiх надышла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва.

5. Асобы, якiя суправаджаюць iнвалiдаў I групы, дзяцей-iнвалiдаў ва ўзросце да 18 гадоў у санаторна-курортныя цi аздараўленчыя арганiзацыi, забяспечваюцца пуцёўкамi на санаторна-курортнае лячэнне цi аздараўленне бясплатна (без лячэння) пры ўмове, што неабходнасць у такiм суправаджэннi пацвярджаецца заключэннем урачэбна-кансультацыйнай камiсii дзяржаўнай арганiзацыi аховы здароўя.

6. Права на бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў i адсутнасцi медыцынскiх процiпаказанняў) цi аздараўленне (пры адсутнасцi медыцынскiх процiпаказанняў) тэрмiнам да аднаго месяца маюць непаўналетнiя дзецi, якiя пражываюць на тэрыторыi радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне i ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем.

7. Права на бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў i адсутнасцi медыцынскiх процiпаказанняў) маюць непаўналетнiя дзецi па заключэнню ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii дзяржаўнай арганiзацыi аховы здароўя.

8. Педагагiчныя работнiкi, якiя прыцягваюцца для суправаджэння дзяцей, указаных у пункце 6 гэтага артыкула i накiроўваюцца на санаторна-курортнае лячэнне цi аздараўленне ў складзе арганiзаваных груп, i ажыццяўляюць па месцы знаходжання дзяцей вучэбна-выхаваўчы працэс, забяспечваюцца пуцёўкамi на санаторна-курортнае лячэнне цi аздараўленне бясплатна (без лячэння).

9. Права на бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў i адсутнасцi медыцынскiх процiпаказанняў) маюць ваеннаслужачыя, асобы начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, якiя накiроўваюцца ў санаторыi для працягу шпiтальнага лячэння па заключэнню ваенна-ўрачэбнай камiсii.

10. Права на санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў i адсутнасцi медыцынскiх процiпаказанняў) з аплатай пуцёўкi ў памеры 15 працэнтаў яе кошту маюць:

10.1 адзiн з бацькоў (асоба, якая яго замяняе), якi накiроўваецца разам з непаўналетнiмi дзецьмi (непаўналетнiм дзiцем) па заключэнню ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii дзяржаўнай арганiзацыi аховы здароўя ў санаторна-курортную арганiзацыю (аддзяленне) для бацькоў з дзецьмi;

10.2. асобы, якiя вучацца ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай i паслявузаўскай адукацыi, у дзённай форме атрымання адукацыi.

11. Iншым катэгорыям грамадзян iльготы па санаторна-курортнаму лячэнню (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў i адсутнасцi медыцынскiх процiпаказанняў) i аздараўленню (пры адсутнасцi медыцынскiх процiпаказанняў) могуць устанаўлiвацца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

12. Асобам, якiя маюць права на санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне ў адпаведнасцi з гэтым Законам, можа быць выдзелена на працягу каляндарнага года не больш чым адна пуцёўка, за выключэннем:

12.1. педагагiчных работнiкаў, якiя прыцягваюцца для суправаджэння пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС дзяцей, якiя накiроўваюцца на санаторна-курортнае лячэнне цi аздараўленне ў складзе арганiзаваных груп, i якiя ажыццяўляюць па месцы знаходжання дзяцей вучэбна-выхаваўчы працэс;

12.2. асобаў, якiя суправаджаюць на санаторна-курортнае лячэнне iнвалiдаў I групы, дзяцей-iнвалiдаў ва ўзросце да 18 гадоў.

13. Асобы, указаныя ў падпунктах 4.2, 4.3, 4.5, 4.6 i 4.8 пункта 4 гэтага артыкула, забяспечваюцца санаторна-курортным лячэннем цi аздараўленнем не больш за адзiн раз у два гады.

ГЛАВА 3

IЛЬГОТЫ ПА ПРАЕЗДУ НА ПАСАЖЫРСКIМ ТРАНСПАРЦЕ

Артыкул 13. Iльготы па праезду на гарадскiм пасажырскiм транспарце i аўтамабiльным транспарце агульнага карыстання рэгулярных мiжгароднiх зносiнаў у сельскай мясцовасцi

Права на бясплатны праезд на ўсiх вiдах гарадскога пасажырскага транспарту (акрамя таксi) незалежна ад месца жыхарства, а тыя, хто пражывае ў сельскай мясцовасцi, — таксама на аўтамабiльным транспарце агульнага карыстання рэгулярных мiжгароднiх зносiнаў у межах адмiнiстрацыйнага раёна па месцы жыхарства маюць:

1. Героi Беларусi, Героi Савецкага Саюза, Героi Сацыялiстычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы.

2. Удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны.

3. Iнвалiды вайны.

4. Асобы, якiя прымалi ўдзел у складзе спецыяльных фармiраванняў у размiнiраваннi тэрыторый i аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах.

5. Асобы, узнагароджаныя ордэнамi i (цi) медалямi СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялiкай Айчыннай вайны.

6. Асобы, якiя працуюць на аб’ектах процiпаветранай абароны, мясцовай процiпаветранай абароны, на будаўнiцтве абаронных збудаванняў, марскiх баз, аэрадромаў i iншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак i аўтамабiльных дарог.

7. Члены экiпажаў суднаў транспартнага флоту, iнтэрнiраваныя ў пачатку Вялiкай Айчыннай вайны ў партах iншых дзяржаў.

8. Асобы, якiя працавалi на прадпрыемствах, ва ўстановах i арганiзацыях горада Ленiнграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года i ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленiнграда», i асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленiнграда».

9. Непрацуючыя грамадзяне з лiку:

9.1. ваеннаслужачых, у тым лiку звольненых у запас (адстаўку), ваеннаабавязаных, якiя прызывалiся на ваенныя зборы, асобаў начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i органаў дзяржаўнай бяспекi, работнiкаў указаных органаў (уключаючы спецыялiстаў i саветнiкаў Мiнiстэрства абароны СССР, Камiтэта дзяржаўнай бяспекi i Мiнiстэрства ўнутраных спраў СССР i БССР, якiя накiроўвалiся органамi дзяржаўнай улады СССР у Афганiстан цi ў iншыя дзяржавы, прымалi ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананнi службовых абавязкаў у гэтых дзяржавах i атрымалi раненне, кантузiю цi калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

9.2. ваеннаслужачых аўтамабiльных батальёнаў, якiя накiроўвалiся ў Афганiстан для дастаўкi грузаў у перыяд вядзення баявых дзеянняў i атрымалi раненне, кантузiю цi калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

9.3. ваеннаслужачых лётнага саставу, якiя ажыццяўлялi вылеты на баявыя заданнi ў Афганiстан з тэрыторыi СССР у перыяд вядзення баявых дзеянняў i атрымалi раненне, кантузiю цi калецтва ў перыяд баявых дзеянняў.

10. Непрацуючыя грамадзяне з лiку ваеннаслужачых, асобаў начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, якiя сталi iнвалiдамi з прычыны ранення, кантузii, калецтва цi захворвання, атрыманых пры выкананнi абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калi iнвалiднасць надышла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва.

11. Iнвалiды з дзяцiнства з прычыны ранення, кантузii, калецтва, звязаных з баявымi дзеяннямi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны або з наступствамi ваенных дзеянняў.

12. Грамадзяне, якiя захварэлi i перанеслi прамянёвую хваробу, выклiканую наступствамi катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама iнвалiды I i II групы, акрамя асобаў, iнвалiднасць якiх надышла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва.

13. Дзецi-iнвалiды ва ўзросце да 18 гадоў.

14. Дзецi ва ўзросце да 7 гадоў (за выключэннем права на праезд на мiжгароднiм аўтамабiльным транспарце).

15. Дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў.

16. Ваеннаслужачыя тэрмiновай ваеннай службы, сувораўцы i выхаванцы вайсковых часцей.

17. Асоба, якая суправаджае iнвалiда I групы цi дзiця-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў.

Артыкул 14. Iльготы па праезду на пасажырскiм транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносiнаў

1. Права на бясплатны праезд на чыгуначным, водным i аўтамабiльным пасажырскiм транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносiнаў (акрамя таксi) маюць:

1.1. Героi Беларусi, Героi Савецкага Саюза, Героi Сацыялiстычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы;

1.2. удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны;

1.3. iнвалiды вайны;

1.4. асобы, якiя прымалi ўдзел у складзе спецыяльных фармiраванняў у размiнiраваннi тэрыторый i аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах;

1.5. асобы, узнагароджаныя ордэнамi i (цi) медалямi СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялiкай Айчыннай вайны;

1.6. асобы, якiя працавалi на аб’ектах процiпаветранай абароны, мясцовай процiпаветранай абароны, на будаўнiцтве абаронных збудаванняў, марскiх баз, аэрадромаў i iншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак i аўтамабiльных дарог;

1.7. члены экiпажаў суднаў транспартнага флоту, iнтэрнiраваныя ў пачатку Вялiкай Айчыннай вайны ў партах iншых дзяржаў;

1.8. асобы, якiя працавалi на прадпрыемствах, ва ўстановах i арганiзацыях горада Ленiнграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года i ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленiнграда», i асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленiнграда»;

1.9. непрацуючыя грамадзяне з лiку ваеннаслужачых, асобаў начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, якiя сталi iнвалiдамi з прычыны ранення, кантузii, калецтва цi захворвання, атрыманых пры выкананнi абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калi iнвалiднасць надышла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва;

1.10. iнвалiды з дзяцiнства з прычыны ранення, кантузii, калецтва, звязаных з баявымi дзеяннямi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны або з наступствамi ваенных дзеянняў;

1.11. грамадзяне, якiя захварэлi i перанеслi прамянёвую хваробу, выклiканую наступствамi катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама iнвалiды I i II групы, акрамя асобаў, iнвалiднасць якiх надышла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва;

1.12. дзецi-iнвалiды ва ўзросце да 18 гадоў;

1.13. дзецi ва ўзросце да 7 гадоў;

1.14. дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў;

1.15. ваеннаслужачыя тэрмiновай ваеннай службы, сувораўцы i выхаванцы вайсковых часцей;

1.16. дзецi, якiя пражываюць на тэрыторыi радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне i ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем, — ад месца жыхарства да месца санаторна-курортнага лячэння i назад, а таксама па накiраванню дзяржаўных арганiзацый аховы здароўя ад месца жыхарства да месца дыспансэрнага, амбулаторнага цi клiнiчнага абследавання (лячэння) i назад на ўмовах i ў парадку, якiя вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь;

1.17. асоба, якая суправаджае iнвалiда I групы цi дзiця-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў па накiраванню дзяржаўнай арганiзацыi аховы здароўя да месца аказання медыцынскай дапамогi i назад.

2. Права на бясплатны праезд на аўтамабiльным пасажырскiм транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносiнаў (акрамя таксi) маюць непрацуючыя грамадзяне з лiку:

2.1. ваеннаслужачых, у тым лiку звольненыя ў запас (адстаўку), ваеннаабавязаных, якiя прызывалiся на ваенныя зборы, асобаў начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i органаў дзяржаўнай бяспекi, работнiкаў указаных органаў (уключаючы спецыялiстаў i саветнiкаў Мiнiстэрства абароны СССР, Камiтэта дзяржаўнай бяспекi i Мiнiстэрства ўнутраных спраў СССР i БССР), якiя накiроўвалiся органамi дзяржаўнай улады СССР у Афганiстан цi ў iншыя дзяржавы, якiя прымалi ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананнi службовых абавязкаў у гэтых дзяржавах i атрымалi раненне, кантузiю цi калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

2.2. ваеннаслужачых аўтамабiльных батальёнаў, якiя накiроўвалiся ў Афганiстан для дастаўкi грузаў у перыяд вядзення баявых дзеянняў i атрымалi раненне, кантузiю цi калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

2.3. ваеннаслужачых лётнага саставу, якiя ажыццяўлялi вылеты на баявыя заданнi ў Афганiстан з тэрыторыi СССР у перыяд вядзення баявых дзеянняў i атрымалi раненне, кантузiю цi калецтва ў перыяд баявых дзеянняў.

Артыкул 15. Iльготы па праезду на пасажырскiм транспарце агульнага карыстання рэгулярных мiжгароднiх зносiнаў

1. Права на бясплатны праезд (па талонах, якiя выдаюцца адпаведнымi органамi) адзiн раз у год (туды i назад) на ўнутраных лiнiях воднага, паветранага, аўтамабiльнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных мiжгароднiх зносiнаў або ў пасажырскiх цягнiках цi вагонах фармiравання Беларускай чыгункi ва ўнутрырэспублiканскiх зносiнах маюць Героi Беларусi, Героi Савецкага Саюза, Героi Сацыялiстычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы.

2. Права на бясплатны праезд (па талонах, якiя выдаюцца адпаведнымi органамi) адзiн раз у год (туды i назад) у пасажырскiх цягнiках цi вагонах фармiравання Беларускай чыгункi ва ўнутрырэспублiканскiх зносiнах цi на 50-працэнтную скiдку з кошту праезду адзiн раз у год (туды i назад) на ўнутраных лiнiях воднага, паветранага цi аўтамабiльнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных мiжгароднiх зносiнаў маюць:

2.1. удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны;

2.2. iнвалiды вайны;

2.3. непрацуючыя грамадзяне з лiку ваеннаслужачых, асобаў начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, якiя сталi iнвалiдамi з прычыны ранення, кантузii, калецтва цi захворвання, атрыманых пры выкананнi абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калi iнвалiднасць надышла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва.

3. Права на бясплатны праезд (па талонах, якiя выдаюцца адпаведнымi органамi) адзiн раз у два гады (туды i назад) на ўнутраных лiнiях воднага, паветранага цi аўтамабiльнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных мiжгароднiх зносiнаў або ў пасажырскiх цягнiках цi вагонах фармiравання Беларускай чыгункi ва ўнутрырэспублiканскiх зносiнах цi на 50-працэнтную скiдку з кошту праезду адзiн раз у год (туды i назад) указанымi вiдамi транспарту маюць:

3.1. асобы, якiя прымалi ўдзел у складзе спецыяльных фармiраванняў у размiнiраваннi тэрыторый i аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах;

3.2. асобы, якiя працавалi на прадпрыемствах, ва ўстановах i арганiзацыях горада Ленiнграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года i ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленiнграда», i асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленiнграда»;

3.3. непрацуючыя грамадзяне з лiку:

ваеннаслужачых, у тым лiку звольненых у запас (адстаўку), ваеннаабавязаных, якiя прызывалiся на ваенныя зборы, асобаў начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i органаў дзяржаўнай бяспекi, работнiкаў указаных органаў (уключаючы спецыялiстаў i саветнiкаў Мiнiстэрства абароны СССР, Камiтэта дзяржаўнай бяспекi i Мiнiстэрства ўнутраных спраў СССР i БССР), якiя накiроўвалiся органамi дзяржаўнай улады СССР у Афганiстан цi ў iншыя дзяржавы, прымалi ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананнi службовых абавязкаў у гэтых дзяржавах i атрымалi раненне, кантузiю цi калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

ваеннаслужачых аўтамабiльных батальёнаў, якiя накiроўвалiся ў Афганiстан для дастаўкi грузаў у перыяд вядзення баявых дзеянняў i атрымалi раненне, кантузiю цi калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

ваеннаслужачых лётнага саставу, якiя ажыццяўлялi вылеты на баявыя заданнi ў Афганiстан з тэрыторыi СССР у перыяд вядзення баявых дзеянняў i атрымалi раненне, кантузiю цi калецтва ў перыяд баявых дзеянняў.

4. Права на бясплатны праезд (па талонах, якiя выдаюцца адпаведнымi органамi) да месца аказання медыцынскай дапамогi i назад па накiраванню дзяржаўных арганiзацый аховы здароўя ў пасажырскiх цягнiках цi купэйных вагонах фармiравання Беларускай чыгункi ва ўнутрырэспублiканскiх зносiнах або на ўнутраных лiнiях паветранага цi аўтамабiльнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных мiжгароднiх зносiнаў маюць Героi Беларусi, Героi Савецкага Саюза, Героi Сацыялiстычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы.

5. Права на бясплатны праезд у пасажырскiх цягнiках цi вагонах фармiравання Беларускай чыгункi ва ўнутрырэспублiканскiх зносiнах, на ўнутраных лiнiях воднага цi аўтамабiльнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных мiжгароднiх зносiнаў ад месца жыхарства да месца санаторна-курортнага лячэння i назад, а таксама па накiраванню дзяржаўных арганiзацый аховы здароўя ад месца жыхарства да месца дыспансэрнага, амбулаторнага цi клiнiчнага абследавання (лячэння) i назад на ўмовах i ў парадку, якiя вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь, маюць дзецi, якiя пражываюць на тэрыторыi радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне i ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем.

6. Права на бясплатны праезд у пасажырскiх цягнiках i вагонах фармiравання Беларускай чыгункi ва ўнутрырэспублiканскiх зносiнах i на ўнутраных лiнiях аўтамабiльнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных мiжгароднiх зносiнаў без права на асобнае месца маюць дзецi ва ўзросце да 5 гадоў.

7. Права на бясплатны праезд ад месца жыхарства да месца навучання i назад на ўнутраных лiнiях аўтамабiльнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных мiжгароднiх зносiнаў з 1 верасня па 30 чэрвеня маюць дзецi, якiя пражываюць у сельскай мясцовасцi i вучацца ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi.

8. Права на 50-працэнтную скiдку з кошту праезду на ўнутраных лiнiях воднага, паветранага цi аўтамабiльнага транспарту рэгулярных мiжгароднiх зносiнаў або ў пасажырскiх цягнiках цi вагонах фармiравання Беларускай чыгункi ва ўнутрырэспублiканскiх зносiнах з 1 кастрычнiка па 15 мая маюць:

8.1. Героi Беларусi, Героi Савецкага Саюза, Героi Сацыялiстычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы;

8.2. удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны, якiя дасягнулi 70-гадовага ўзросту;

8.3. iнвалiды вайны;

8.4. асобы, якiя прымалi ўдзел у складзе спецыяльных фармiраванняў у размiнiраваннi тэрыторый i аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах i дасягнулi 70-гадовага ўзросту;

8.5. непрацуючыя грамадзяне з лiку ваеннаслужачых, асобаў начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, якiя сталi iнвалiдамi з прычыны ранення, кантузii, калецтва цi захворвання, атрыманых пры выкананні

абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калi iнвалiднасць наступiла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва.

9. Права на 50-працэнтную скiдку з кошту праезду адзiн раз у год на ўнутраных лiнiях воднага, паветранага, аўтамабiльнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных мiжгароднiх зносiнаў, у пасажырскiх цягнiках або вагонах фармiравання Беларускай чыгункi ва ўнутрырэспублiканскiх зносiнах мае асоба, якая суправаджае iнвалiда I групы з лiку асобаў, указаных у падпунктах 8.1—8.5 пункта 8 гэтага артыкула, па накiраванню дзяржаўнай арганiзацыi аховы здароўя да месца аказання медыцынскай дапамогi i назад.

10. Права на праезд з аплатай па льготнаму тарыфу ў пасажырскiх цягнiках i вагонах фармiравання Беларускай чыгункi ва ўнутрырэспублiканскiх зносiнах i на ўнутраных лiнiях аўтамабiльнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных мiжгароднiх зносiнаў маюць дзецi ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў.

ГЛАВА 4

IЛЬГОТЫ ПА АПЛАЦЕ ЗА ТЭХНIЧНАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ, КАРЫСТАННЕ ЖЫЛЫМI ПАМЯШКАННЯМI I КАМУНАЛЬНЫЯ ПАСЛУГI. IЛЬГОТЫ ПА ПРАДАСТАЎЛЕННЮ ПАСЛУГ СУВЯЗI

Артыкул 16. Iльготы па аплаце за тэхнiчнае абслугоўванне, карыстанне жылымi памяшканнямi i камунальныя паслугi

1. Вызваляюцца ад платы за тэхнiчнае абслугоўванне i (або) карыстанне жылым памяшканнем у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы займаемага жылога памяшкання:

1.1. Героi Беларусi, Героi Савецкага Саюза, а таксама Героi Сацыялiстычнай Працы — удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы;

1.2. iнвалiды Вялiкай Айчыннай вайны I i II групы, якiя не маюць працаздольных членаў сям’i, абавязаных па закону iх утрымлiваць, i пражываюць адны або сумесна з жонкай (мужам).

2. Героi Беларусi, Героi Савецкага Саюза, а таксама Героi Сацыялiстычнай Працы — удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы вызваляюцца ад платы за камунальныя паслугi (гарачае i халоднае водазабеспячэнне, каналiзацыя, газ, электрычная i цеплавая энергiя, вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, карыстанне лiфтамi) па ўстаноўленых заканадаўствам тарыфах (стаўках) у межах зацверджаных нормаў спажывання, а тыя, хто пражывае ў дамах без цэнтральнага ацяплення — ад платы за палiва, якое набываецца ў межах нормаў, устаноўленых ад продажу насельнiцтву.

3. Права на 50-працэнтную скiдку з платы за тэхнiчнае абслугоўванне i (або) карыстанне жылым памяшканнем у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы займаемага жылога памяшкання i права на 50-працэнтную скiдку з платы за камунальныя паслугi (гарачае i халоднае водазабеспячэнне, каналiзацыя, газ, электрычная i цеплавая энергiя, вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, карыстанне лiфтамi) па ўстаноўленых заканадаўствам тарыфах (стаўках) у межах зацверджаных нормаў спажывання, а тыя, хто пражывае ў дамах без цэнтральнага ацяплення — за палiва, якое набываецца ў межах нормаў, устаноўленых заканадаўствам для продажу насельнiцтву, маюць:

3.1. Героi Сацыялiстычнай Працы (акрамя ўказаных у падпункце 1.1. пункта 1 гэтага артыкула), поўныя кавалеры ордэна Працоўнай Славы;

3.2. удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны;

3.3. iнвалiды вайны;

3.4. асобы, якiя прымалi ўдзел у складзе спецыяльных фармiраванняў у размiнiраваннi тэрыторый i аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах;

3.5. асобы, узнагароджаныя ордэнамi i (або) медалямi СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялiкай Айчыннай вайны;

3.6. асобы, якiя працавалi на аб’ектах процiпаветранай абароны, мясцовай процiпаветранай абароны, на будаўнiцтве абарончых збудаванняў, марскiх баз, аэрадромаў i iншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак i аўтамабiльных дарог;

3.7. члены экiпажаў суднаў транспартнага флоту, iнтэрнiраваныя ў пачатку Вялiкай Айчыннай вайны ў партах iншых дзяржаў;

3.8 асобы, якiя працавалi на прадпрыемствах, ва ўстановах i арганiзацыях горада Ленiнграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года i ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленiнграда», i асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленiнграда»;

3.9. непрацуючыя пенсiянеры з лiку ваеннаслужачых, асобаў начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, якiя сталi iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананнi абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калi iнвалiднасць наступiла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва;

3.10. iнвалiды з дзяцiнства пасля ранення, кантузii, калецтва, звязаных з баявымi дзеяннямi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны або з наступствамi ваенных дзеянняў;

3.11. непрацуючыя бацькi загiнулых (памерлых), указаных у падпунктах 12.1—12.3 пункта 12 артыкула 3 гэтага Закона, якiя дасягнулi ўзросту, што дае права на пенсiю па ўзросту на агульных падставах, або якiя не дасягнулi такога ўзросту, але з’яўляюцца iнвалiдамi I i II групы, акрамя асобаў, iнвалiднасць якiх наступiла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва;

3.12 грамадзяне, якiя захварэлi i перанеслi прамянёвую хваробу, выклiканую наступствамi катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, i не маюць працаздольных членаў сям’i, абавязаных па закону iх утрымлiваць, i якiя пражываюць адны або толькi з iнвалiдамi I i II групы i (або) з непрацуючымi пенсiянерамi, якiя дасягнулi ўзросту, што дае права на пенсiю па ўзросту на агульных падставах;

3.13 iнвалiды I i II групы, акрамя асобаў, iнвалiднасць якiх наступiла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва, якiя не маюць працаздольных членаў сям’i, абавязаных па закону iх утрымлiваць, i пражываюць адны або толькi з iнвалiдамi I i II групы i (або) з непрацуючымi пенсiянерамi, якiя дасягнулi ўзросту, што дае права на пенсiю па ўзросту на агульных падставах.

Артыкул 17. Iльготы па плаце за ўстаноўку кватэрных тэлефонаў

Права на першачарговую аднаразовую бясплатную ўстаноўку кватэрнага тэлефона пры працягласцi тэлефоннай лiнii не больш за 500 метраў (пры працягласцi абаненцкай лiнii звыш устаноўленай нормы плата бярэцца ў поўным памеры) маюць:

Героi Беларусi, Героi Савецкага Саюза, Героi Сацыялiстычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы;

удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны;

iнвалiды вайны;

асобы, якiя прымалi ўдзел у складзе спецыяльных фармiраванняў у размiнiраваннi тэрыторый i аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах;

непрацуючыя грамадзяне з лiку ваеннаслужачых, асобаў начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, якiя сталi iнвалiдамi ў вынiку кантузii, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананнi абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калi iнвалiднасць наступiла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва.

Артыкул 18. Iльготы па плаце за карыстанне кватэрным тэлефонам i за паштовыя адпраўленнi

1. Права на бясплатнае карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя мiжгароднiх i мiжнародных размоў) маюць Героi Беларусi, Героi Савецкага Саюза, Героi Сацыялiстычнай Працы — удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы.

2. Права на 50-працэнтную скiдку з платы за карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя мiжгароднiх i мiжнародных тэлефонных размоў) маюць:

2.1. Героi Сацыялiстычнай Працы (акрамя ўказаных у пункце 1 гэтага артыкула), поўныя кавалеры ордэна Працоўнай Славы;

2.2. удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны;

2.3. iнвалiды вайны;

2.4. асобы, якiя прымалi ўдзел у складзе спецыяльных фармiраванняў у размiнiраваннi тэрыторый i аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах;

2.5. асобы, узнагароджаныя ордэнамi i (або) медалямi СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялiкай Айчыннай вайны;

2.6. асобы, якiя працавалi на аб’ектах процiпаветранай абароны, мясцовай процiпаветранай абароны, на будаўнiцтве абарончых збудаванняў, марскiх баз, аэрадромаў i iншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак i аўтамабiльных дарог;

2.7. члены экiпажаў суднаў транспартнага флоту, iнтэрнiраваныя ў пачатку Вялiкай Айчыннай вайны ў партах iншых дзяржаў;

2.8. асобы, якiя працавалi на прадпрыемствах, ва ўстановах i арганiзацыях горада Ленiнграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года i ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленiнграда», i асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленiнграда»;

2.9. непрацуючыя грамадзяне з лiку ваеннаслужачых, асобаў начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, якiя сталi iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананнi абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калi iнвалiднасць наступiла ў вынiку процiпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, члена- шкоднiцтва;

2.10. iнвалiды з дзяцiнства ў вынiку ранення, кантузii, калецтва, звязаных з баявымi дзеяннямi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны або з наступствамi ваенных дзеянняў, якiя дасягнулi ўзросту, што дае права на пенсiю па ўзросту на агульных падставах.

3. Працягласць тэлефонных размоў, што прадастаўляюцца бясплатна або з 50-працэнтнай скiдкай у адпаведнасцi з пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула, вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

4. Права на бясплатную перасылку пiсьмаў, якiя адпраўляюцца вайсковай часцю, маюць ваеннаслужачыя тэрмiновай ваеннай службы. Бясплатнымi паштовымi пасылкамi адпраўляецца ўласнае адзенне грамадзян, заклiканых на тэрмiновую ваенную службу.

ГЛАВА 5

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 19. Фiнансаванне расходаў па прадастаўленню сацыяльных iльгот

Фiнансаванне расходаў па прадастаўленню сацыяльных iльгот, прадугледжаных гэтым Законам, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовага бюджэтаў, сацыяльных iльгот па санаторна-курортнаму лячэнню i аздараўленню — за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання i рэспублiканскага бюджэту. Парадак пакрыцця расходаў, панесеных арганiзацыямi ў сувязi з прадастаўленнем сацыяльных iльгот, вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 20. Пералiк законаў Рэспублiкi Беларусь i iх асобных палажэнняў, якiя прызнаюцца страцiўшымi сiлу

У сувязi з уступленнем у сiлу гэтага Закона прызнаць страцiўшымi сiлу:

1. Пункты 1, 3, 6, 9, 11, 15, 19—23, частку трэцюю пункта 25, пункт 26 часткi першай, часткi трэцюю—сёмую артыкула 18; пункты 1, 2, 5, 8—10, частку другую пункта 11, пункты 13—15 часткi першай, часткi трэцюю i чацвёртую артыкула 19; пункты 1 i 4 часткi першай, часткi трэцюю i чацвёртую артыкула 20; пункты 4—14, 18—28 часткi першай, часткi другую i трэцюю артыкула 22; артыкул 221, пункты 1—5, 7—11 часткi першай, часткi трэцюю i чацвёртую артыкула 23; пункты 1 i 4 часткi першай i частку другую артыкула 24, пункты 1, 2, 4, 6 часткi першай, часткi другую i чацвёртую артыкула 25; артыкулы 26, 27, 30, 31, 33, 37, 66 i 76 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1991 года «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10 (12), ст. 111).

2. Пункт 23 артыкула 16 i частку першую артыкула 30 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 26 лютага 1991 года «Аб мiлiцыi» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 13 (15), ст. 150).

3. Часткi другую i трэцюю артыкула 11, частку другую артыкула 36, частку першую артыкула 37 (у частцы забеспячэння аўтамабiлямi), часткi трэцюю i чацвёртую артыкула 38, артыкулы 39, 40 i частку пятую артыкула 41 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 11 лiстапада 1991 года «Аб сацыяльнай абароне iнвалiдаў у Рэспублiцы Беларусь» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 14 лiпеня 2000 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., № 34, ст. 611; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 69, 2/193).

4. Абзацы пяты—восьмы, дзесяты, адзiнаццаты, чатырнаццаты, семнаццаты—дзевятнаццаты, дваццаць другi—дваццаць шосты пункта 9, абзацы трэцi, чацвёрты, шосты, дзевяты—трынаццаты, шаснаццаты i семнаццаты пункта 10, абзацы другi, трэцi, шосты i сёмы пункта 11, абзацы сёмы—шаснаццаты пункта 13, пункт 14, абзацы трэцi, чацвёрты, шосты i сёмы пункта 15, абзацы трэцi, шосты, сёмы i дзевяты пункта 16, абзацы трэцi, пяты i шосты пункта 17, пункт 18, абзац трэцi пункта 19 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 11 снежня 1991 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 4, cт. 73).

5. Пункты 6, 10, 13—15, 18—22 часткi першай i частку другую артыкула 12; пункты 6, 8, 10—12, 15—17 часткi першай артыкула 13; пункты 4, 6, 8—10, 12 i 13 артыкула 14; артыкулы 15 i 16; пункты 4, 6, 8—10, 12—14 артыкула 17; падпункты 1.5, 1.8, 1.10 — 1.12, 1.14 —1.16 пункта 1, падпункты 2.4 i 2.6 пункта 2 i падпункты 3.3 i 3.5 пункта 3 артыкула 18; пункты 4—8 артыкула 19; падпункты 1.6, 1.8, 1.10, 1.12—1.14, 1.16—1.18 i 1.22 пункта 1 i падпункты 2.4—2.8 пункта 2 артыкула 23; пункты 5, 7—9, 12—14 часткi першай i частку другую артыкула 24; пункты 6, 7, 9, 11, 12, 14—17 часткi першай i частку другую артыкула 25 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1992 года «Аб ветэранах» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 12 лiпеня 2001 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 15, ст. 249; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 67, 2/787).

6. Частку чацвёртую артыкула 10 (у частцы льгот па праезду) Закона Рэспублiкi Беларусь ад 24 красавiка 1992 года «Аб агульных пачатках дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi ў Рэспублiцы Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 19, ст. 304).

7. Частку першую (у частцы забеспячэння бясплатнымi лякарствамi) пункта 2, часткi першую (у частцы забеспячэння бясплатнымi лякарствамi, бясплатным пратэзаваннем i бясплатнага санаторна-курортнага забеспячэння) i трэцюю пункта 4, пункты 5 i 6 артыкула 13; пункт 3 артыкула 16 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 1992 года «Аб статусе ваеннаслужачых» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 28, ст. 497; 1995 г., № 19, ст. 232).

8. Частку другую артыкула 36 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 1993 года «Аб пажарнай бяспецы» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 23, ст. 282).

9. Частку другую артыкула 22, частку пятую артыкула 43 i артыкул 64 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 чэрвеня 1993 года «Аб ахове здароўя» ў рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 2002 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 24, ст. 290; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 10, 2/840).

10. Другi сказ часткi другой артыкула 5 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 лiстапада 1993 года «Аб правах дзiцяцi» ў рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 25 кастрычнiка 2000 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 33, ст. 430; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 103, 2/215).

11. Часткi другую i трэцюю артыкула 115 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 21 снежня 1994 года «Аб Вярхоўным Савеце Рэспублiкi Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 7, ст. 95; № 8, ст. 103).

12. Абзац дванаццаты часткi першай артыкула 39 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 13 студзеня 1995 года «Аб друку i iншых сродках масавай iнфармацыi» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 12, ст. 121).

13. Частку другую артыкула 13 i абзацы чацвёрты, пяты i восьмы часткi другой артыкула 14 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 31 студзеня 1995 года «Аб донарстве крывi i яе кампанентаў» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 14, ст. 134).

14. Абзацы трэцi i чацвёрты часткi першай, часткi другую—пятую артыкула 4; часткi першую i другую, абзац шосты часткi пятай, часткi шостую i сёмую артыкула 5; часткi першую—сёмую артыкула 6 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 21 лютага 1995 года «Аб статусе Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялiстычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Славы, Працоўнай Славы» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 14, ст. 140).

15. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1995 года «Аб унясеннi дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 33, ст. 429).

16. Пункт 3 раздзела II, пункт 1 раздзела III i раздзел Х Закона Рэспублiкi Беларусь ад 3 мая 1996 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 21, ст. 380).

17. Частку чацвёртую артыкула 19 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 3 снежня 1997 года «Аб органах дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь» (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 4, ст. 18).

18. Пункт 15 артыкула 14 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 11 чэрвеня 1998 года «Аб дзяржаўнай ахове» (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 25—26, ст. 429).

19. Частку другую артыкула 34, частку пятую артыкула 38 i частку 40 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 лiстапада 1998 года «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнiкоў, члена Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь» (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 35, ст. 516).

20. Пункт 2 i абзац другi пункта 3 артыкула 1 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 11 мая 2000 года «Аб унясеннi змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб статусе Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялiстычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Славы, Працоўнай Славы» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 47, 2/147).

21. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 29 чэрвеня 2000 года «Аб унясеннi змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнiкоў, члена Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 64, 2/180).

22. Пункт 24 артыкула 8 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 2001 года «Аб органах фiнансавых расследаванняў Рэспублiкi Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 55, 2/773).

23. Пункты 9—13, 14 (у частцы ўнясення змяненняў у артыкул 31), 15, 20 i 24 артыкула 1 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 2001 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 55, 2/774).

24. Частку трэцюю артыкула 23 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 22 чэрвеня 2001 года «Аб аварыйна-выратавальных службах i статусе выратавальнiка» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 63, 2/782).

25. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 12 лiпеня 2001 года «Аб унясеннi дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 67, 2/788).

26. Абзац чацвёрты пункта 10 артыкула 1 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 12 лiстапада 2001 года «Аб унясеннi змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб донарстве крывi i яе кампанентаў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 108, 2/807).

27. Частку пятую артыкула 26 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 3 студзеня 2002 года «Аб органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 6, 2/824).

28. Другi сказ абзаца другога артыкула 1 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2004 года «Аб унясеннi змянення i дапаўнення ў некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь па пытаннях аказання медыцынскай дапамогi дзецям» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2004 г., № 107, 2/1047).

29. Артыкул 1 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 20 лiпеня 2006 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях тэхнiчнага нармiравання, стандартызацыi i ацэнкi адпаведнасцi патрабаванням тэхнiчных нарматыўных прававых актаў у сферы тэхнiчнага нармiравання i стандартызацыi» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 122, 2/1259) у частцы ўнясення змянення ў артыкул 26 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС».

Артыкул 21. Пераходныя палажэннi

Да ўнясення змяненняў у пункты 2 i 8 часткi першай артыкула 23, частку трэцюю артыкула 24, частку трэцюю артыкула 25 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»:

грамадзянам, якiя пражываюць на тэрыторыi радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення i ў зоне з правам на адсяленне, дапамога па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў назначаецца ў памеры 150 працэнтаў гэтай дапамогi, прадугледжанай заканадаўствам;

бясплатнае харчаванне прадастаўляецца дзецям, якiя пражываюць на тэрыторыi радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне i ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем i якiя навучаюцца ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi.

Артыкул 22. Прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам

Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона:

падрыхтаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падначаленымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць iншыя меры, накiраваныя на рэалiзацыю палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 23. Уступленне ў сiлу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сiлу праз шэсць месяцаў пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 22, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона, а таксама артыкула 21, якi ўступае ў сiлу з 1-га чысла месяца, якi iдзе за месяцам афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

14 чэрвеня 2007 года, г. Мiнск

№ 239-З