Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Як паведамляе БелаПАН, амністыя не будзе насіць шырокі характар. Традыцыйна будуць вызваленыя тыя, хто здзейсніў злачынствы, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, і не вельмі цяжкія злачынствы. Вызваляць таксама тых, каму да заканчэння тэрміну пакарання засталося менш за год.
Амністыя не будзе распаўсюджвацца на асоб, да якіх раней ужываліся амністыя або памілаванне і якія ізноў здзейснілі наўмыснае злачынства. Не выйдуць на волю злачынцы, якія не кампенсавалі нанесеную злачынствамі шкоду, злосныя парушальнікі парадку падчас адбыцця пакарання. Амністыя не закране асабліва небяспечных рэцыдывістаў, карупцыянераў, удзельнікаў злачынных арганізацыяў, тых, хто асуджаны да пажыццёвага зняволення, абвешчаных у вышук.
Па словах выканаўцы абавязкаў міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова, у выніку амністыі будзе вызвалена каля 4,5 тыс. чалавек.