Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных вернікаў з Раством

З Раством павіншаваў праваслаўных вернікаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
У святочным віншаванні, у прыватнасці, гаворыцца:

“Гэтае вялiкае свята зблiжае ўсiх нас, раскрывае сэрцы насустрач дабру i мiласэрнасцi. Дапамагае яшчэ лепш усвядомiць вечнае значэнне самых галоўных жыццёвых каштоўнасцяў — моцнай, дружнай сям’i, надзейнага хатняга ачага, мiру i згоды на роднай зямлi. Напаўняе душу жаданнем дапамагаць людзям, дзялiцца з iмi цяплом i каханнем”.


Аляксандр Лукашэнка пажадаў праваслаўным хрысціянам цудоўнага настрою ў святочныя дні, а таксама дабрабыту і натхнення на добрыя пачынаннi i справы.