Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Днём незалежнасці
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грэцкай Рэспублікі Кароласа Папуліяса з нацыянальным святам — Днём незалежнасці. Пра гэта паведамляе БЕЛТА. Грэцыя адзначае сваё свята 25 сакавіка — акурат на беларускі Дзень Волі.