Аляксандр Лукашэнка ў верасні можа наведаць Вільню
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка можа наведаць Вільню 16 верасня. Пра гэта паведамляе "Наша ніва" са спасылкай на літоўскія СМІ. У гэты час у Літве будзе праходзіць беларускі эканамічны форум.
Прадстаўнік літоўскага МЗС Раландас Качынскіс кажа, што спісы яшчэ не ўдакладнілі, але прозвішча Лукашэнкі насамрэч згадваецца. Ці прыедзе ён, дакладна будзе вядома толькі на наступным тыдні.
Калі візіт пройдзе, то гэта будзе другі візіт кіраўніка Беларусі ў краіны ЕС цягам года. Нагадаем, у красавіку з прыватным візітам ён наведаў Італію і Ватыкан.