Аляксандр Лукашэнка вярнуўся пасля доўгага візіту ў Расію

25 сакавіка завяршыўся візіт Аляксандра Лукашэнка ў Расію.  З 21 сакавіка кіраўнік Беларусі знаходзіўся ў Сочы. Там ён сустрэўся з расійскім прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым, прэм'ер-міністрам Уладзімірам Пуціным, прэзідэнтам Абхазіі Сяргеем Багапшам, патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.

Дарэчы, 19 сакавіка А.Лукашэнка таксама сустракаўся з Д.Мядзведзевым у рэзідэнцыі расійскага прэзідэнта "Завідава".

БелаПАН