Аляксандр Лукашэнка вярнуўся са Швейцарыі ў Мінск

Аляксандр Лукашэнка вярнуўся з паездкі ў Швейцарыю. Па словах кіраўніка прэс-службы прэзідэнта Паўла Лёгкага, беларускі кіраўнік ужо два дні знаходзіцца на радзіме. Пра падрабязнасці візіту прэс-сакратар не паведаміў. Як нагадвае БелаПАН, Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Швейцарыю 3 лютага. Тэрміны візіту не ўдакладняліся. Паведамлялася, што кіраўнік дзяржавы мае сустрэцца з прадстаўнікамі бізнэсу і палітычных кругоў гэтай краіны.