Аляксандр Мілінкевіч амаль тры гадзіны правёў у міліцэйскім пастарунку
Амаль тры гадзіны правёў у міліцэйскім пастарунку палітык, старшыня аргкамітэта па стварэнні руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч. Ён быў затрыманы ўчора ўвечары на пачатку сустрэчы з жыхарамі сталічнага мікрараёна Малінаўка. У міліцыі Мілінкевіч размаўляў з праваахоўнікамі на
сацыяльна-эканамічныя, палітычныя тэмы. "Не выключаю, што насамрэч маі
суразмоўцы трымалі паўзу, пакуль наверсе не вырашаць, што са мной
рабіць напярэдадні "Чарнобыльскага шляху", - сказаў палітык пасля
свайго вызвалення.
БелаПАН
БелаПАН