Аляксандр Рыбак прыедзе на "Славянскі базар у Віцебску"
"Славянскі базар у Віцебску" пачуе трыўмфальную "Казку" Аляксандра Рыбака. Нарвежац беларускага паходжання прыедзе сёлета на XVIII Міжнародны фэст мастацтваў, які пройдзе 10-16 ліпеня. БЕЛТА інфрамуе, што Аляксандр Рыбак і Frikar Dance Company заяўленыя ў афішы канцэрту ўрачыстага адкрыцця 10 ліпеня. Акрамя таго, запланаваная прэс-канферэнцыя з пераможцам "Еўрабачання" на традыцыйнай "Зорнай гадзіне".
Агулам на сцэне Летняга амфітэатра адбудуцца 18 канцэртаў. Чакаецца, што іх паглядзяць каля 100 тыс. гледачоў. У афішах канцэртаў стаяць імёны Лары Фабіян, Сары Конар, Райманда Паўлса, Дольфа Лундгрэна, Сафіі Ратару, Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, Барыса Маісеева, Валерыя Меладзе ды іншых.
Аматараў тэатральнага мастацтва чакаюць сустрэчы з вядомымі творчымі калектывамі, а таксама артыстамі Міхаілам Казаковым, Эмануілам Вітарганам, Марыяй Аронавай. Сустрэчу з класічным мастацтвам падараць Ілзэ Ліепа і артысты Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Расіі, Марыінскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балету, маладыя зоркі ізраільскай оперы.