Аляксандр Сілкоў адмовіўся сьведчыць супраць сябе

Па словах Сілкова, на большую частку пытанняў, якія тычыліся яго ўдзелу ў выбарчай кампаніі экс-кандыдата, ён адказваць адмовіўся. Пры гэтым спаслаўся на артыкул 27 Канстытуцыі, які замацоўвае права не сведчыць супраць сябе і членаў сваёй сям'і.

Допыт Сілкова павінен быў адбыцца яшчэ ўчора, аднак ён адмовіўся ісці ў УКДБ, матывуючы гэта адсутнасцю позвы, піша БелаПАН.