Аляксандра Атрошчанкава перавялі на "Валадарку"

Дар'і Корсак паведамілі, што прэс-сакратара кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава перавялі ў следчы ізалятар ГУУС Мінгарвыканкама на вуліцы Валадарскага.

Аляксандр Атрошчанкаў, якога прысудзілі да 4 гадоў калоніі строгага рэжыму за прысутнасць на плошчы Незалежнасці 19 снежня ў якасці журналіста, цяпер чакае вынікаў абскарджання прысуду. Дата судовага разгляду ягонай касацыйнай скаргі яшчэ нават не прызначаная.

Як паведаміла Дар'я Корсак сайту charter97.org, у бліжэйшы час Атрошчанкава могуць адправіць у калонію пад Віцебск - "Віцьба-3". Там адбываў пакаранне ў свой час Аляксандр Казулін.