Аляксандра Герасіменя выйграла золата чэмпіянату Еўропы

Беларуска Аляксандра Герасіменя ў Будапешце заваявала золата чэмпіянату Еўропы па плаванні на дыстанцыі 50 метраў на спіне. Пры гэтым яна двойчы абнавіла рэкорд кантынентальных спаборніцтваў, паведамляе БЕЛТА. У фінальным заплыве 24-гадовая беларуска паказала вынік 27,64 секунды. Гэта першае золата топ-турніраў у дарослай кархеры Аляксандры Герасімені. Нагадаем, на цяперашнім чэмпіянаце Еўропы яна ўжо заваявала срэбра на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем.

З залатым медалём беларускую плыўчыху павіншаваў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.