Аляксандра Глеба могуць прадаць у Англію за 8 мільёнаў еўра

Паўабаронца “Барселоны” Аляксандр Глеб, які гэты сезон праводзіць у нямецкім “Штутгарце” на правах арэнды, можа зноў вярнуцца ў Англію. Раней беларус паспяхова выступаў за лонданскі “Арсенал”, а цяпер ім зацікавіліся “Астан Віла”, “Бірмінгем” і “Сандэрленд”.

Па звестках Daly Mail, трансфер Глеба можа каштаваць каля 8 мільёнаў еўра.