Аляксандру Мілінкевічу ўручылі прэмію Свабоды

Учора ў Гамбургу адбылося ўручэнне прэміі Свабоды лідэру дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандру Мілінкевічу. Гэтая ўзнагарода ўручаецца штогод Ліберальным Інтэрнацыяналам – міжнароднай федэрацыяй ліберальных партый, у якую ўваходзяць больш за 60 палітычных груповак з 56 краінаў свету. Узнагарода прысуджаецца асобам, якія зрабілі выбітны ўнёсак у справу абароны правоў чалавека і палітычных свабодаў.

У папярэднія гады прэмію Свабоды Ліберальнага Інтэрнацыяналу атрымалі такія вядомыя палітыкі, як чэшскі прэзідэнт Вацлаў Гавэл, міністр замежных спраў Нямеччыны Ганс-Дзітрых Геншэр, лідэр расійскай партыі “Яблоко” Рыгор Яўлінскі, прэзідэнт Эстоніі Ленарт Мэры і прэм’ер-міністр Пакістану Бэназір Бхута.

Прэс-служба Мілінкевіча