Аляксей Бягун: Ідзе ўзгадненне фармату перадачы дадзеных Расіі

Агульную базу "невыязных" грамадзян рыхтуюць беларускія і расійскія праваахоўныя органы. Еўрарадыё пацікавілася ў намесніка начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксея Бягуна, на якой стадыі знаходзіцца гэты праект? Вось што ён кажа:

"Прававыя падставы для гэтага ёсць, цяпер ідзе тэхнічная праца па гэтым пытанні. Але калі яна будзе скончаная, я адказаць не гатовы".


Паводле яго словаў, Расія "свой спіс практычна ўжо сфармавала", цяпер ідзе ўзгадненне фармату перадачы дадзеных.