Аляксей Калюжны – найлепшы хакеіст Беларусі

Форвард беларускай зборнай Аляксей Калюжны прызнаны найлепшым хакеістам Беларусі 2010 году. Такі вынік традыцыйнага апытання газеты "Прессбол", паведамляе БЕЛТА. У выніку галасавання 33-гадовы спартсмен Аляксей Калюжны набраў 405 балаў. Цяпер хакеіст перайшоў у омскі "Авангард", а раней ён гуляў за маскоўскае "Дынама". У мінулыя гады лаўрэатам часцей за іншых прызнавалі галкіпера Андрэя Мезіна, форварда Ўладзіміра Цыплакова і абаронцу Руслана Салея.
 
Найлепшым трэнерам па выніках галасавання 92 журналістаў прызналі кіраўніка мінскага "Юнацтва" Міхаіла Захарава. Ён атрымаў 143 балы. Ён ужо трэці раз атрымаў званне найлепшага трэнера краіны.