Аляксей Кароль: Здзвіжкова могуць вызваліць у любы момант

Сёння з мінскага следчага ізалятара на Валадарскага мусіць выйсці на волю журналіст Аляксандр Здзвіжкоў. У студзені ён быў асуджаны на тры гады зняволення за “распальванне рэлігійнай варожасці”, але сёння Вярхоўны суд скараціў тэрмін пакарання да трох месяцаў (гэты тэрмін ён ужо правёў за кратамі). Сам Здзвіжкоў не прысутнічаў на судовым паседжанні – нядаўна ён патрапіў у турэмны шпіталь з-за праблемаў са зрокам.

Былы галоўны рэдактар газеты “Згода” Аляксей Кароль кажа, што Здзвіжкова могуць вызваліць у любы момант:

“Зараз усё залежыць ад бюракратыі, якая спрацоўвае. З суда дакументы мусяць даставіць у СІЗА, там іх падпісваюць і вызваляюць”.