Аляксей Шэін: Гэта рэдкі выпадак, калі ўлады прыслухаліся да голасу людзей
Аляксей Шэін, адзін з лідэраў беларускага хрысціянска-дэмакратычнага руху, пракаментаваў Еўрарадыё забарону ў Беларусі рэкламы паслугаў экстрасенсаў і варажбітоў. Як вядома, менавіта хрысціянскія дэмакраты збіралі подпісы супраць
падобнай рэкламы і перадавалі іх у мясцовыя і цэнтральныя органы ўлады.
І вось вынік - Палата прадстаўнікоў прыняла адпаведныя папраўкі ў
заканадаўства.
Вось што кажа Аляксей Шэін:
"Гэта адзін з тых рэдкіх выпадкаў, калі сённяшнія беларускія ўлады прыслухаліся і да голасу людзей з розных гарадоў і рэгіёнаў Беларусі, якія гэтае пытанне актыўна падымалі. І, нарэшце, да голасу здаровага сэнсу".
Шэін лічыць, што мы сталі сведкамі "следавання нармальнай, здаровай палітыкі, стандарты якой існуюць у цывілізаваным свеце". Ён нагадвае, што зусім нядаўна падобную забарону прыняў парламент Англіі.