Аляксей Торбін узначаліў хакейны клуб "Дынама-Мінск"
Аляксей Торбін прызначаны выканаўцам абавязкаў генеральнага дырэктара ХК "Дынама-Мінск", паведамляе прэс-служба клуба. Ён замяніў на гэтай пасадзе Сяргея Каткова, які падаў заяву аб адстаўцы. З красавіка 2010 года Торбін працаваў намеснікам гендырэктара, а да таго - узначальваў юрыдычную службу БФСТ "Дынама".