Аляксей Жыгалковіч прадставіць Беларусь на дзіцячым “Еўрабачанні”
Сёння ў галандскім Ратэрдаме пройдзе дзіцячае “Еўрабачанне-2007”. Беларусь прадставіць 11-гадовы мінчук Аляксей Жыгалковіч і танцавальная каманда “All Stars”. Аляксей з песняй “З сябрамі” будзе закрываць праграму “Еўрабачання”, бо
ў выніку лёсавання яму дастаўся 17-ы нумар, паведамляюць “Беларускія
навіны”. Наўпроставая трансляцыя з дзіцячага конкурса песні будзе
паказаная на першым нацыянальным тэлеканале, пачатак у 21.15.