Аляксею Хлястову далі 14 сутак

Ён на Акрэсціна

Ён на Акрэсціна / Скриншот видео

Аляксей Хлястоў асуджаны на 14 сутак за дробнае хуліганства. Цяпер ён у ізалятары на Акрэсціна. Пра гэта ў Threads расказала жонка артыста. Дэталі ёй не вядомыя.

Хлястоў прадбачыў, што апынецца за кратамі, бо апошнім часам сілавікі рэгулярна выклікалі яго на “прафілактычныя размовы”. На выпадак затрымання ён пакінуў відэа.

Артыкул “дробнае хуліганства” выкарыстоўваецца ў Беларусі сілавікамі для палітычных рэпрэсій. “Сведкамі” ў судзе звычайна выступаюць міліцыянты, якія агаворваюць затрыманага. 

Суддзя лічыць іх паказанні больш важкімі, чым словы чалавека, які спрабуе сябе апраўдаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.