Амаль 65% расіян адчуваюць пачуццё сораму за сваю краіну

Амаль 65% расіян адчуваюць пачуццё сораму за сваю краіну. Аб гэтым сведчаць вынікі апытання, праведзенага сацыёлагамі фонду "Грамадская думка", паведамляе БЕЛТА. Прычым амаль 40% апытаных заявілі, што ім бывае сорамна за Расею часта, 25% - часам.

Асноўная прычына, якая выклікала ў жыхароў Расіі гэтае пачуццё, - нізкі сацыяльны ўзровень жыцця ў краіне: нізкія зарплаты, сацыяльная неабароненасць, моцнае сацыяльнае расслаенне.

Адначасова 31% расейцаў часам ганарацца сваёй краінай, яшчэ 29% адчуваюць гэтае пачуццё часта. 21% апытаных ганарацца дасягненнямі Расіі ў спорце.