Амаль кожны пяты малады мінчук уступіў у БРСМ

Шэрагі БРСМ у Мінску растуць, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны". Амаль кожны пяты малады мінчук ужо ўступіў у Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.  Цяпер у Мінску жывуць больш за 500 тысяч чалавек у веку ад 14 да 31 года. Больш за ўсё бээрэсэмаўцаў сярод студэнтаў. У кожнай ВНУ сталіцы сфармаваныя пярвічкі грамадскай арганізацыі. Прычым дваццаць з іх надзеленыя правамі раённых камітэтаў.

Ёсць арганізацыі саюза моладзі і сярод працоўнай моладзі і старшакласнікаў. У сталічных школах працуюць 245 пярвічак, а на прадпрыемствах Мінска дзейнічаюць 960 першасных арганізацый.