Амаль палова маладых сем'яў у Мінску лічаць свой шлюб удалым
Удалым лічаць свой шлюб каля 45% маладых сем'яў у беларускай сталіцы. Яшчэ амаль 43% ацэньваюць свой шлюб, як "хутчэй удалы". Разам з тым толькі 6% удзельнікаў апытання, праведзенага Мінскім
навукова-даследчым інстытутам сацыяльна-эканамічных праблем, адзначылі,
што ў іх сям'і практычна не бывае канфліктаў. Дзве траціны прызналіся,
што сямейныя сваркі ўзнікаюць, але звычайна не носяць сур'ёзнага
характару.
Толькі ў 27% сем'яў здараюцца вельмі сур'ёзныя сваркі. Асноўнымі прычынамі канфліктаў становяцца сваркі з-за дробязяў (42,8%), размеркаванне хатніх абавязкаў, цяжкасці з выхаваннем дзяцей і ўзаемаадносіны з бацькамі (каля 40%), інфармуе агенцтва "Минск-новости".