Амаль усе квіткі на Алімпійскія гульні-2008 у Пекіне забраніраваныя

На вечар 6 траўня амаль усе квіткі на спаборніцтвы пекінскай Алімпіяды былі забраніраваныя. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на афіцыйны вэб-сайт XXIX Летніх Алімпійскіх гульняў у Пекіне. У продажы засталіся толькі некалькі квіткоў на спаборніцтвы па футболе, якія пройдуць у Шанхаі, Цяньцзіне, Ціньхуандао і Шэньяне.

Палова з 320 тысячаў забраніраваных квіткоў прададзеная праз афіцыйны сайт www.tickets.beijing2008.cn, іншыя — у 540 упаўнаважаных пунктах Банку Кітая.