Амбасада Літвы 36% візаў выдае беларусам бясплатна

Ўлетку амбасада Літвы ў Мінску выдае каля 500 візаў за дзень. У іншыя поры года — звычайна не больш за 400, распавёў сайту Delfi амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас. Шматразовыя візы складаюць каля 45% ад усіх візаў, якія выдаюцца беларусам. У параўнанні з 2009 годам колькасць тых, хто перасякае мяжу, павялічылася, кажа амбасадар.

36% візаў, якія выдаюцца пасольствам Літвы, — бясплатныя. Іх атрымліваюць студэнты, людзі з навуковага і акадэмічнага асяроддзя і г.д. Астатнія візы для беларусаў каштуюць 60 еўра.