Амбасада Расіі просіць аб сустрэчы з затрыманымі расіянамі
Амбасада Расіі робіць усе захады дзеля таго, каб консульскія работнікі здолелі сустрэцца з расіянамі, затрыманымі 19 снежня ў Мінску. Як паведаміў сёння РІА "Новости" прэс-сакратар расійскага дыппрадстаўніцтва Вадзім Гусеў, амбасада накіравала ў МЗС Беларусі ноту з просьбай даць магчымасць дыпламатам сустрэцца з затрыманымі грамадзянамі Расіі і аказаць ім консульскую дапамогу.
Паводле яго інфармацыі, МЗС Беларусі прапрацоўвае гэтае пытанне, але дазволу праваахоўных органаў на такую сустрэчу пакуль няма.
Паводле яго інфармацыі, МЗС Беларусі прапрацоўвае гэтае пытанне, але дазволу праваахоўных органаў на такую сустрэчу пакуль няма.