Амбасада Венесуэлы: Мы не купляем у Беларусі ўзбраенне

Венесуэла не набывае ў Беларусі ўзбраенне. З такой заявай выступіў амбасадар гэтай краіны Амерыка Дыяс Нуньес.
Такім чынам ён пракаментаваў абвінавачванні, што яшчэ летась з’явіліся ў іспанскай прэсе. Тады газеты пісалі, што Венесуэла прадае калумбійскім паўстанцам зброю, закупленую ў Беларусі.

Амбасадар не адказаў на пытанне, на якім этапе знаходзіцца рэалізацыя дамоў аб аказанні Беларуссю дапамогі Венесуэле ў стварэнні сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёэлектроннай барацьбы, падпісаныя ў 2007 годзе.

Пры гэтым, судзячы па словах дыпламата, Беларусь задзейнічаная ў стварэнні ў Венесуэле нейкай "інфармацыйнай сістэмы ў сферы бяспекі", адзначае БелаПАН.