Амбасадар Беларусі выкліканы ў МЗС Германіі
Амбасадар Беларусі ў Германіі Андрэй Гіро 18 студзеня выкліканы ў МЗС Германіі, дзе яму было заяўлена пра абсалютную безгрунтоўнасць абвінавачванняў афіцыйнага Берліна ў дачыненні да "спробы дзяржпераварота" ў Беларусі ў канцы 2010 года, паведамляе ИА REGNUM Нагадаем, абвінавачванні Германіі і іншых краін у арганізацыйным фінансавым дачыненні да спробы дзяржаўнага перавароту былі апублікаваны ў газеце "Савецкая Беларусь".
Паводле паведамлення МЗС Германіі, пазіцыю афіцыйнага Берліна па высунутых уладамі Беларусі абвінавачванням прадстаўніку МЗС РБ агучыла Патрыцыя Флор - упаўнаважаная МЗС Германіі па Ўсходняй Еўропе, Каўказе і Цэнтральнай Азіі. "Яна з усёй выразнасцю падкрэсліла, што падобныя абвінавачванні абсалютна безгрунтоўныя. На мінулым тыдні з аналагічнай заявай ужо выступіў прадстаўнік МЗС ФРГ Андрэас Пешцы", - паведамляюць германскія СМІ.
18 студзеня Патрыцыя Флор яшчэ раз давяла да прадстаўніка МЗС Беларусі патрабаванне ўрада Германіі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі і спыніць палітычныя рэпрэсіі. Яна таксама заклікала афіцыйны Мінск выконваць стандарты праў чалавека і ахарактарызавала рашэнне ўлад РБ зачыніць менскі офіс АБСЕ "новым ударам па прававой сістэме і правам чалавека" ў Беларусі.