Амбасадар Герасіменка: Лукашэнка не падабаецца Еўрапарламенту

Аляксандр Лукашэнка не падабаецца Еўрапарламенту, бо ўмее сказаць "не" і Маскве, і Брусэлю, і Вашынгтону, заявіў выданню Latvijas Avīze амбасадар Беларусі ў Латвіі Аляксандр Герасіменка.  У дачыненні да Беларусі былі прынятыя паспешныя рашэнні, лічыць амбасадар. "На жаль, выбары блытаюць з бясчынствам і хваляваннямі, якія адбыліся пасля выбараў", — сказаў Герасіменка.

Еўрапарламент не захацеў выслухаць тлумачэнні пазіцыі Беларусі. Як лічыць дыпламат, прычына таму — "Ім не падабаецца Лукашэнка. Бо ён можа сказаць цвёрдает "не" і Маскве, і Брусэлю, і ЗША".

Герасіменка прызнаў складанасці ў адносінах з Масквой: "Буйны бізнэс хоча займець беларускія прадпрыемствы, якія працуюць эфектыўна. Але мы не дазваляем". Аднак прагноз яго аптымістычны: "Лукашэнка працягне фармаваць адносіны і з Масквой, і з ЕС, і з ЗША", перадае delfi.