Амбасадар Ізраілю Эдзі Шапіра пакіне Беларусь
Амбасадар Ізраілю ў Беларусі Эдзі Шапіра ў найбліжэйшы час пакіне краіну, паведамляе izrus.co.il. Рэч у тым, што дыпламат атрымаў новае прызначэнне — ён узначаліць генеральнае консульства Ізраілю ў Санкт-Пецярбурзе. Хто ўзначаліць амбасаду ў Мінску пакуль невядома. Эдзі Шапіра быў прызначаны амбасадарам у Беларусі ў студзені 2009 года. Ён рэпатрыяваўся ў Ізраіль з Кішынёву, калі яму было 11 год. Ва ўніверсітэце Тэль-Авіва атрымаў першую акадэмічную ступень па эканоміцы і мэнэджмэнце, а таксама дыплом магістра па кіраванні бізнэсам.
Яго дыпламатычная кар’ера праходзіла ва Ўкраіне, Тайландзе і Расіі. Да Эдзі Шапіра інтарэсы Ізраілю ў Беларусі прадстаўляў Зэеў Бэн-Ар’е.
Яго дыпламатычная кар’ера праходзіла ва Ўкраіне, Тайландзе і Расіі. Да Эдзі Шапіра інтарэсы Ізраілю ў Беларусі прадстаўляў Зэеў Бэн-Ар’е.