Амбасадар Папкоў прывёў тры версіі разгону мітынгу ў Мінску
Амбасадар Латвіі ў Беларусі Міхаіл Папкоў на пасяджэнні камісіі Сейма Латвіі па замежных справах выказаў свае версіі наконт разгону мітынгу ў Мінску 19 снежня, паведамляе DELFI. На яго думку, падзеі на плошчы Незалежнасці маглі быць вынікам правакацыі з боку Расіі. Іншая версія — супярэчнасці ў беларускай палітычнай эліце паміж памяркоўнай групай пад кіраўніцтвам кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Макея і сілавымі структурамі.
Не выключае Папкоў і таго, што "ў Лукашэнкі не вытрывалі нервы".
Кажучы пра рэакцыю Еўрасаюза, дыпламат назваў неэфектыўным інструмент ўвядзення эканамічных санкцый. Ён лічыць, што варта паспрабаваць дэмакратызаваць беларускае грамадства пры дапамозе палягчэння візавага рэжыму і магчымасцяў для атрымання адукацыі.