Амбасадар Вялічка выслухаў "глыбокую расчараванасць" МЗС Украіны
Сёння амбасадар Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка запрошаны ў МЗС Украіны на сустрэчу з першым намеснікам міністра Русланам Дземчанкам. Украінскі бок у чарговы раз выказаў глыбокую расчараванасць тым, што дагэтуль затрыманыя падчас падзеяў 19 снежня ў Мінску грамадзяне Украіны не вызваленыя з-пад варты, гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Дземчанка падкрэсліў, што падобныя дзеянні беларускага боку не адпавядаюць духу дружалюбных двухбаковых адносінаў і адзначыў неабходнасць неадкладнага вызвалення грамадзян Украіны, бо далейшае знаходжанне пад вартай шкодзіць двухбаковым адносінам дзвюх краін.
Вялічка абяцаў давесці да ведама афіцыйнага Мінска пазіцыю украінскага боку.