Амбасадары краін ЕС сустрэліся з апазіцыйнымі лідэрамі
Учора ў Мінску амбасадары краін Еўрасаюза сустрэліся з лідэрамі аб’яднаных дэмакратычных сіл. Сустрэча адбылася па ініцыятыве кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў. Як паведамляе амбасада Славакіі, якая цяпер выконвае функцыі мясцовага старшыні ЕС у Беларусі ад імя Партугаліі, дыпламаты хацелі даведацца аб пункце гледжання прадстаўнікоў апазіцыі на сітуацыю ў краіне.
У прыватнасці, амбасадараў цікавіла, як ідзе падрыхтоўка да прызначанага на 4 лістапада Сацыяльнага маршу.
Дыпламаты выказалі перакананне, што ўлады, якія дазволілі правядзенне Сацыяльнага маршу, таксама як і ў выпадку Еўрапейскага маршу, будуць працягваць паважаць канстытуцыйныя правы грамадзян на свабоду сходаў і слова, накіроўваючыся ў бок дэмакратычных стандартаў іншых еўрапейскіх краін.
БелаПАН