Амбасадары краін Еўрасаюза, акрэдытаваныя ў Мінску, прыбылі ў Вільню
У Вільню прыбылі амбасадары краін Еўрасаюза, акрэдытаваныя ў Мінску.
Па звестках Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, у Вільні будуць знаходзіцца паслы Ірландыі, Італіі, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Фінляндыі, Швецыі, Венгрыі, Германіі, Літвы і павераны ў справах дэлегацыі Еўракамісіі ў Беларусі, паведамляе ru.delfi.lt
Аднак у Літву прыбываюць не ўсе паслы краін ЕС, якія акрэдытаваныя ў Мінску.
Падчас візіту дыпламаты наведаюць Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, "дом правоў чалавека", Літоўскае радыё і тэлебачанне, сустрэнуцца з чальцамі камітэта Сейма па замежных справах.
Паслы і прадстаўнік Еўракамісіі абмяркуюць з кіраўніцтвам МЗС Літвы сітуацыю ў Беларусі і праграму старшынявання Літвы ў АБСЕ.