Амерыканка выкінула рарытэтны камп'ютар Apple за 200 тысяч долараў

Цэнтр перапрацоўкі адкідаў у Сіліконавай даліне шукае жанчыну, якая выкінула рарытэтны камп'ютар Apple, ацэнены ў 200 тысяч долараў.

Камп'ютар выявілі ў смеццевым кантэйнеры разам з іншай электронікай, якую амерыканка выкінула, наводзячы парадак у гаражы пасля смерці мужа. Жанчына не пакінула свае кантактныя звесткі, калі адсылала Apple I на ўтылізацыю.

Як адзначае korrespondent.net, такіх прыладаў, створаных у 1976 годзе Стывам Джобсам, Стывам Вознякам і Ронам Уэйнам, у свеце засталося каля 200 штук.

Кампанія прадала камп'ютар Apple I за 200 тыс долараў. Палову гэтай сумы плануецца накіраваць яго былой уладальніцы.

Фота — АР