Амерыканскі брамнік Роберт Эш будзе выступаць за мінскае "Дынама"
За мінскае “Дынама” будзе выступаць галкіпер Роберт Эш. Са словаў выканаўцы абавязкаў генеральнага дырэктара хакейнага клубу “Дынама-Мінск” Аляксея Торбіна, клуб вельмі блізкі да заключэння кантракта. Перамовы вяліся ад красавіка. Галкіпер прыбудзе ў Мінск на наступным тыдні і ня выключана, што выйдзе на лёд ужо ў матчы з “Лакаматывам”, які адбудзецца 9 кастрычніка. Такім чынам, у Андрэя Мезіна з’явіцца зменшчык. А хто з брамнікаў будзе першым ці другім, пакажа гульня, лічаць у кіраўніцтве каманды, паведамляе Прессбол.