Амерыканскі спадарожнік можа зваліцца на Беларусь
ЗША папярэдзіла Польшчу пра магчымасць падзення на яе тэрыторыю сапсаванага разведвальнага спадарожніка. Па інфармацыі амерыканцаў, пагроза тычыцца тэрыторыі, якая ляжыць ніжэй за 52 паралель. Такім чынам спадарожнік можа зваліцца на лініі, якая праходзіць праз Лешна, Варшаву і Цярэспаль, паведамляе радыё RMF FM.
Амерыканскі бок таксама адзначыў, што Польшча ўсяго адна з краін, куды можа ўпасці спадарожнік, і верагоднасць яго падзення — адзін да тысячы. У зоне рызыкі знаходзяцца ўсе краіны, што ляжаць між 58,5 градуса паўночнай і 58,5 паўднёвай шыраты, у тым ліку Беларусь.
Шпіёнскі спадарожнік, які важыць дзве тоны, не паддаецца кіраванню і сыходзіць з арбіты. На ягоным борце знаходзіцца каля пяцісот кілаграмаў высокатаксічнага ракетнага паліва. Амерыканцы плануюць збіць спадарожнік балістычнымі ракетамі, у адваротным выпадку ён сам зваліцца на еўрапейскую зямлю ў пачатку сакавіка.
Супраць гэтага намеру выступаюць расійскія вайскоўцы, якія падазраюць амерыканцаў у спробе правесці выпрабаванне касмічнай зброі, адзначае “Наша ніва”.