Амерыканскія каталікі раскрытыкавалі чарговы фільм
Карціна "Залаты компас", у якой галоўную ролю выканала Ніколь Кідман, стала аб'ектам крытыкі амерыканскіх каталікоў. Яны палічылі, што фільм падтрымлівае атэізм. Паводле паведамлення Sky
News, ключавая рэлігійная тэма экранізацыі рамана брытанскага
пісьменніка Філіпа Пулмана пададзеная ў змякчаным варыянце.
Але паводле меркаванняў шэрагу аб'яднанняў, такіх як “Каталіцкая ліга ЗША”, карціна падштурхоўвае дзяцей да чытання кніг Пулмана, якія нібыта прапагандуюць атэізм.
Паволе сцэнара "Залатога компаса", 12-гадовая дзяўчынка Ліра Белаква, жыве ў Оксфардзе, які існуе ў паралельным вымярэнні. Гэты свет населены ведзьмамі, гаваркімі жывёламі ды іншымі фантастычнымі істотамі.
Дадам, што кінакампанія New Line выдаткавала на вытворчасць і падтрымку фільма каля 180 мільёнаў, што стала самым дарагім праектам студыі.
Фота: www.canmag.com