Амерыканскія кінамантажоры любяць Квенціна Таранціна
18 лютага ў гатэлі Beverly Hilton адбудзецца штогадовая цырымонія ўзнагароды амерыканскай Асацыяцыі мантажораў за лепшую рэжысуру 2006 году. Ушаноўваць будуць Квенціна Таранціна.
Савет дырэктараў Асацыяцыі перакананы, што "яго неардынарная манера працы з’яўляецца эталонам для сучаснай кінаіндустрыі". Акрамя гэтага, "Таранціна заўсёды ставіўся з вялікай павагай да таго ўнёску, які робяць мантажоры на ўсіх этапах стварэння фільмаў".
Нагадаю, што наступнай карцінай рэжысёра, якую ён зняў са сваім даўнім партнёрам Робертам Радрыгесам, стане фільм "Малацільня", які выйдзе ў амерыканскі пракат 6 красавіка 2007 году.